Мерапрыемства пройдзе ў Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» і пачнецца ў 10.30.

Паведамлялася, што колькасць удзельнікаў мерапрыемства складзе больш за 200 чалавек. Сярод іх прадстаўнікі розных сфер: палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і канфесій, а таксама СМІ. Ад «Нашай Нівы» ў прэс-канферэнцыі ўдзельнічае палітычны аглядальнік Зміцер Панкавец.

Жывую трансляцыю будуць весці тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24».

«Наша Ніва» будзе весці трансляцыю з прэс-канферэнцыі ў рэжыме анлайн.

Папярэдняя «Вялікая размова» прайшла 3 лютага 2017 года і цягнулася больш за сем гадзін. Але тады незалежным журналістам не далі магчымасці задаць пытанняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0