Улада66

Большасці журналістаў забаранілі праносіць ноўтбукі на прэс-канферэнцыю Аляксандра Лукашэнкі

Большасці журналістаў забаранілі пранесці ноўтбукі на сённяшнюю вялікую прэс-канферэнцыю Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы» Зміцер Панкавец. У мінулыя гады такога абмежавання не было.

Мерапрыемства пройдзе ў Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» і пачнецца ў 10.30.

Паведамлялася, што колькасць удзельнікаў мерапрыемства складзе больш за 200 чалавек. Сярод іх прадстаўнікі розных сфер — палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і канфесій, а таксама СМІ. Ад «Нашай Нівы» ў прэс-канферэнцыі ўдзельнічае Зміцер Панкавец.

Жывую трансляцыю будуць весці тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24».

«Наша Ніва» будзе весці трансляцыю з прэс-канферэнцыі ў рэжыме анлайн.

Папярэдняя «Вялікая размова» прайшла 3 лютага 2017 года і цягнулася больш за сем гадзін. Але тады незалежным журналістам не далі магчымасці задаць пытанняў.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце за спробу вывезці скрадзеную пяць гадоў таму дачку

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства2

Як беларусам за мяжой скасаваць шлюб, не вяртаючыся на радзіму? Спыталі ў юрысткі2

Машына ўехала ў людзей падчас параду «Ліверпуля». Пацярпелі 47 чалавек, у тым ліку дзеці8

Трамп можа ўвесці санкцыі супраць Масквы або выйсці з перамоў па Украіне — WSJ3

Падлічылі, колькі можна было б зарабіць, калі паклалі б беларускія рублі на дэпазіт год таму9

У Санкт-Пецярбургу высветлілі, чаму ў іх так часта гарэлі МАЗы і іншыя аўтобусы6

Расія ў 10 разоў нарасціла выпуск дронаў для ўдараў па ўкраінскіх гарадах4

«Ні ежу, ні гатэль не прапанавалі». Беларусы не змаглі вылецець з Масквы ў Мінск з-за чарговых абмежаванняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць