Раніцай 1 сакавіка дзяжурны Мінскага ізалятара часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсьціна паведаміў карэспандэнту Свабоды, што ўсе затрыманыя ў сувязі з акцыяй, якая прайшла 26 лютага на Кастрычніцкай плошчы, дагэтуль знаходзяцца ў іх установе.

«Павал Севярынец, Вольга Мікалайчык ды іншыя, каго за акцыю, яны ў нас. Ці павязуць у суд, невядома, мы самі нікуды не возім. Возяць з райаддзелаў міліцыі. Пакуль на іх заяўкі няма», — сказаў раніцай міліцыянт.

З вечара 26 лютага, акрамя Паўла Севярынца, якога затрымалі напярэдадні акцыі, у ІЧУ на Акрэсціна даставілі актывістаў Вольгу Мікалайчык, Арцёма Чарняка, Леаніда Кулакова і Маю Навумаву. Навумаву затрымалі апошняй, 28 лютага, каля Першамайскага суду, дзе актывістка чакала суда над Леанідам Кулаковым

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0