29.12.2008 / 11:32

Аляксандр Неўскі — імя Расіі 18

Расія выбрала героя, які процістаяў Захаду.

Аляксандр Неўскі. Мініятура з «Царского титулярника», 1672. Паводле Вікіпедыі

Расія выбрала героя, які процістаяў Захаду.

Найвялікшым расіянінам усіх часоў і нацыянальным сімвалам паводле вынікаў інтэрнет‑галасавання, што доўжылася паўгоду, названы князь Аляксандр Неўскі (1221—1263).

Праект «Имя Россия», зладзілі тэлеканал «Россия», фонд «Общественное мнение» і Інстытут расійскай гісторыі. Вынікі былі падведзеныя ўвечары ў нядзелю ў эфіры праграмы «Вести недели».

Аляксандр Неўскі набраў 529 575 галасоў.

Другое і трэція месцы занялі рэфарматар, прэм’ер-міністр Расіі ў 1906-1911 г., а ў 1902‑1903 г. гарадзенскі губернатар Пётра Сталыпін (523 766 галасоў), і Іосіф Сталін (519 071 голас).

Далей гістарычныя персанажы размеркаваліся наступным чынам:

Пушкін, Пётр I, Ленін, Дастаеўскі, Сувораў, Мендзялееў, Іван Грозны (у беларускай традыцыі — Жахлівы), Кацярына II і Аляксандр II.

Тэхнічныя ўмовы конкурсу давалі магчымасць галасаваць аднаму чалавеку па некалькі разоў.

***

Эксперты супраць Леніна і Сталіна

Паралельна праходзіла галасаванне экспертаў.

У ім першае і другое месцы падзялілі Аляксандр Неўскі і Пушкін, трэцім стаў Сувораў, чацвертым — Сталыпін. А вось Ленін і Сталін занялі апошнія меcцы.

***

След у гісторыі беларускіх земляў

Аляксандр Яраславіч (Неўскі) — князь наўгародскі, а потым кіеўскі і ўладзімірскі. Вядомы, перадусім, сваімі перамогамі над шведамі ў 1240 г. на берагах Нявы (за што і атрымаў ганаровую мянушку), і над тэўтонскімі рыцарамі ў 1242 г. (Лядовае пабоішча).

Дарэчы, як сведчаць расійскія гісторыкі, Аляксандр Неўскі пару разоў (1242, 1245) надзіраваў вушы тады яшчэ не вялікаму, але ўжо літоўскаму князю Міндоўгу і ягоным апалчэнцам.

А крыху раней, у 1239 г.. ён узяў шлюб з дачкой Брачыслава, князя Полацкага, Аляксандрай. Ад шлюбу з ёй меў чатырох сыноў і адну дачку.

У масавай свядомасці з’яўляецца эталонам князя‑патрыёта, абаронцы роднай зямлі. Кананізаваны.

Стаў вялікім князем пасля нашэсця Батыя, праводзіў палітыку падпарадкавання Залатой Ардзе, жорстка душыў паўстанні супраць татара‑мангольскіх зборшчыкаў даніны. Гісторыкі і па гэты дзень спрачаюцца, ці быў гэты курс памылковым, ці адзіна магчымым у тых варунках.

***

Спрэчны праект

Праект «Имя Россия» стартаваў пры канцы траўня 2008 г.

На першым этапе карыстальнікі Рунета павінны былі выбраць на сайце конкурсу 50 гістарычных асобаў з 500, папярэдне названых навукоўцамі‑гісторыкамі, на другім — выбраць з паўсотні — першы тузін, на трэцім — і вызначыць пераможцу.

У ліпені разгарэўся скандал, калі высветлілася, што ў апытанні з вялікім адрывам лідзіруе Сталін.

У жніўні галасаванне было прыпыпена, а лічыльнік абнулілі — арганізатары заявілі, што за Сталіна галасавалі шматлікія спамеры.

Сайт рэгулярна падвяргаўся шматлікім хакерскім атакам, што выклікала ў многіх сумневы ў праўдзівасці вынікаў.

ул. інф. і паводле Бі-Бі-Сі

0
БР / Адказаць
29.12.2008 / 14:11
@у беларускай традыцыі — Жахлівы@ А что, у беллетристики Сагановича появилось новое обозначение "Белорусская традиция"? :)))))))
0
Міхаліна / Адказаць
29.12.2008 / 15:33
Як гэта па-руску - абраць найбольш выбітным гістарычны дзеячом чалавека, які ўмацоўваў вонкавую акупацыю ўласнага народу! І пасля гэтага яны яшчэ намагаюцца асуджаць некаторых беларускіх дзеячоў, якія ў гады Другой сусветнай выбралі супрацу з адным акупантам супраць іншага, каб палегшыць долю сваіх суайчыннікаў. На сябе няхай паглядзяць!
0
Н / Адказаць
29.12.2008 / 15:39
Слава богу, что Невский первый, а не Сталин. Неплохо бы и у нас провести такой опрос, но, в отличае от русских, мы свою историю и своих героев знаем плохо.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру