Стала вядома, якія краіны маюць найбольш высокі ўзровень захворвання на адзёр, паведамляе CNN.

Паводле звестак ЮНІСЕФ, выпадкі распаўсюду адру знаходзяцца на трывожна высокім узроўні ва ўсім свеце і павялічыліся на 48% у перыяд паміж 2017 і 2018 гадамі.

Практычна тры чвэрці выпадкаў захворвання прыпадае на дзесяць краін, сярод якіх Украіна, Бразілія, Філіпіны, Венесуэла і Францыя. Прычым Украіна заняла першае месца.

Паводле падлікаў экспертаў, за 2018 год ва Украіне на адзёр захварэлі больш за 35 тысяч чалавек у параўнанні з пяццю тысячамі ў 2017 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0