01.03.2019 / 16:42

У сезоне-2019 беларускі футбол падтрымае каманда Voka — будуць раздаваць хлапушкі, ляскоткі і шалікі 2

2 сакавіка на стадыёне ФК «Мінск» (Маякоўскага, 127/3) пройдзе матч за Суперкубак Беларусі. Гэтай падзеяй распачнецца футбольны сезон-2019. Разам з ім стартуе і акцыя афіцыйнага партнёра чэмпіянату Беларусі па футболе — відэасэрвісу Voka. Дапамагаць прыхільнікам футбола заўзець за любімыя клубы ў гэтым сезоне будзе каманда падтрымкі Voka.

У барацьбе за Суперкубак на стадыёне ФК «Мінск» сустрэнуцца чэмпіён Беларусі БАТЭ і ўладальнік Кубка Беларусі і Суперкубка папярэдняга сезону «Дынама-Брэст». Ці атрымаецца «бела-блакітным» паўтарыць леташні поспех і захаваць ганаровы трафей у актыве ці ён у чарговы раз (ужо восьмы!) адправіцца ў Барысаў? Спрэчка ў гэтым пытанні абяцае быць гарачай.

Забяспечваць камандам не менш гарачую падтрымку з боку фанатаў будзе дапамагаць Voka-дэсант. У яго прадстаўнікоў заўзятары змогуць бясплатна атрымаць усё неабходнае, каб дзяліцца эмоцыямі ад гульні. На розыгрышы Суперкубка гэта будуць хлапушкі, а на матчах чэмпіянату — ляскоткі, шалікі з сімволікай клубаў і іншыя атрыбуты. Што да настрою спартыўнага свята, то яго зададуць выступы чырлідзінг-каманды. Чым большая аддача ад гледачоў на трыбунах, тым больш драйву на полі, і тым цікавей назіраць за матчам — як ужывую, так і ля тэлеэкрана ці дысплэя.

Каб зрабіць беларускі футбол больш відовішчным, Voka-дэсант і будзе з'яўляцца на пэўных матчах першынства-2019. Усе заўзятары, якія наведаюць матчы чэмпіянату «Беларусбанк — вышэйшая ліга» з удзелам прома-каманды, атрымаюць магчымасць выйграць спецыяльныя прызы ад Voka: гадавую падпіску на паслугі відэасэрвісу і андроід-тэлевізар «Ксяомі». Кожны раз «шчаслівы» шэраг і месца будуць вызначацца выпадковым чынам.

У сезоне-2019 відэасэрвіс Voka стаў афіцыйным партнёрам АБФФ. Па ўмовах пагаднення, усе матчы элітнага дывізіёна будуць даступныя на Voka ў прамой трансляцыі і ў запісе ў спецыяльным раздзеле «Наш футбол». За гульнямі сезону можна будзе сачыць у рэжыме анлайн на любым дэвайсе: тэлевізары, ноўтбуку, планшэце ці смартфоне. Платформа Voka дазваляе пачаць прагляд на адной прыладзе, а працягнуць на іншай: напрыклад, запусціць матч з тэлевізара, а потым даглядзець са смартфона — з таго самага месца, дзе вы спыніліся.

0
Владимир123 / Адказаць
01.03.2019 / 18:39
Почем6не пишете, что на правах рекламы размещаете?
0
Жвір / Адказаць
02.03.2019 / 20:28
Сёньня ў Сігулдзе праводзіліся міжнародныя спаборніцтвы дзіцячых каманд горналыжнікаў. Беларуская каманда таксама брала ўдзел. А ў Лігатнэ праводзілі дэгустацыю самаробнай гарэлкі й вінаў. Гарэлка -  так сабе. А зь вінаў мне спадабалася рабінавае.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру