24 снежня 2008 г. на 82‑м годзе жыцця памёр вядомы амерыканскі палітолаг, прафесар Гарвардскага універсітэта Сэмюэл Хантынгтан.
Ён аўтар знакамітай кнігі «Сутыкненне цывілізацый і ператварэнне сусветнага ладу» (1996).
У кнізе Хантынгтан прадказаў будучы канфлікт паміж Захадам і ісламскім светам. Адзін з ключавых момантаў заключаўся ў тым, што ў будучыні сусветныя канфлікты будуць насіць не аідэалагічную, а рэлігійную прыроду, паведамляе Reuters.
Хантынгтан прапанаваў умоўную класіфікацыю сусветных цывілізацый, вылучыўшы дзевяць:заходнюю, ісламскую, індуісцкую, сінскую (Кітай), японскую, лацінаамерыканскую, будыйскую, праваслаўную і афрыканскую.
***
Тэорыя Хантынгтана выклікала спрэчкі пра супрацьстаянне Захаду і ісламскага свету, не апошнюю ролю ў гэтым адыгралі тэракты 11 верасня 2001 г. у Нью‑Ёрку.
На думку ганаровага прафесара Гарвардскага універсітэта Генры Расоўскі,
Сэмюэл Хантынгтан быў «адным з найбольш уплывовых у свеце цягам апошніх 50 гадоў».