Алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір і яго жонка Наталля. Архіўнае фота.

Алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір і яго жонка Наталля. Архіўнае фота.

Беларус Антон Кушнір стаў пятым на заключным этапе Кубка свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы, які праходзіць у Кітаі, паведамляе БЕЛТА.

У фінале алімпійскі чэмпіён Сочы ў гэтай дысцыпліне атрымаў ад арбітраў 99,09 бала. Пераможцам стаў 19-гадовы атлет з Кітая Сун Жай Ксу — 126,11 бала. Другое месца ў яго суайчынніка Вана Сінь Дзі — 125,22 бала, а бронзавая ўзнагарода спаборніцтваў у амерыканца Эрыка Лафграна — 123,45 бала.

У гэтым сезоне Кубка свету для беларуса Антона Кушніра самым паспяховым стаў этап Кубка свету ў спарткомплексе «Раўбічы», дзе ён заняў другое месца.

У спаборніцтвах сярод жанчын беларуска Сняжана Драбянкова — 20-я. Лідэаркі зборнай Беларусі Ганна Гуськова, Ала Цупер у спаборніцтвах не ўдзельнічалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0