Увайсці
  • Навіны
  • Усяго патроху
  • Культура
  • Рэкламадаўцу
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Культура. Рознае
Фота 5 з 7
02.03.2019 / 14:44

Валерый Мулявін: Бацька ўсіх падбадзёрваў, што з ім усё будзе ў парадку

«Звязда» сустрэлася з Валерыем Мулявіным — сынам песняра і актрысы Святланы Пенкінай, вядомай па фільмах «Хаджэнне па пакутах» і «Беражыце жанчын».

2019-ы з'яўляецца годам пяцідзесяцігоддзя «Песняроў», а ў інтэрв'ю, напрыклад, Валерый успомніў падрыхтоўку да дваццаціпяцігоддзя калектыву. А таксама стасункі сваіх бацькоў, жарты Уладзіміра Мулявіна і яго настрой пасля аварыі. На размову ён прынёс сямейныя фотаздымкі, і аказалася, што яго архіў апроч картачак захоўвае багата відэаматэрыялу.

— Падчас працяглых гастроляў «Песняроў» у Афрыцы маці захварэла на малярыю. Калі яна пачала папраўляцца, бацька, ведаючы, як маці сумуе па кіно, падарыў ёй відэакамеру, — тлумачыць Валерый. — Так яна змагла хоць бы неяк зноў далучыцца да прафесіі і пачала здымаць. У мяне захоўваецца вялікі архіў запісаў з гастроляў і сямейных урачыстасцяў.

— Ваша маці перажывала, што ў пэўны момант свядома спыніла сваю акцёрскую кар'еру?

— Яна насамрэч вельмі любіла кіно. Бацькі і пачалі сустракацца, калі маці здымалася ў фільме «Беражыце жанчын» на Адэскай кінастудыі. Тата пачаў пакрысе да яе заляцацца, прыязджаць на здымкі, а калі пад канец маці моцна прастудзілася і трапіла ў бальніцу, бацька, узяўшы коўдру, гарбату і варэнне, паехаў за ёй на машыне, каб адвезці дадому, бо ляцець самалётам ёй было нельга. Ужо пасля майго нараджэння маці паехала на пробы ў Ленінград, а калі вярнулася, як яна расказвала, і ўбачыла мяне з бацькам, зразумела, што ўжо не актрыса, а жонка і маці. У гэты момант яна спыніла сваю кар'еру, хоць была на ўзлёце, вядомай актрысай не толькі ў Савецкім Саюзе, але і за мяжой. Тата, напрыклад, упершыню ўбачыў яе на экране менавіта за мяжой, гэта быў фільм «Хаджэнне па пакутах». Але маці ўсё роўна знайшла сябе ў творчасці: некаторы час вяла канцэрты «Песняроў» — прадстаўляла ансамбль, праграму, песні, потым стала памочнікам кіраўніка ансамбля, то-бок майго таты, і ў рэшце рэшт, ужо пасля смерці бацькі, каб захаваць пра яго належную памяць, узначаліла музей Уладзіміра Мулявіна. Да таго ж яна заўсёды падтрымлівала стасункі са знаёмымі акцёрамі, лёгка разумелася з аператарамі і рэжысёрамі, бо добра ведала прафесію.

Баць­ка з сы­нам.

— Малодшыя дзеці часта бываюць любімымі. Вы — малодшы сын Уладзіміра Мулявіна. Можаце сказаць, што вы — любімчык?

— Магу сказаць толькі, я заўсёды адчуваў, што бацька мяне вельмі любіць. Нездарма ён назваў мяне ў гонар свайго старэйшага брата Валерыя, якога вельмі рана страціў.

— Што ён казаў пра загадкавую смерць Валерыя?

— У яго была толькі адна версія таго, што здарылася, і яна ніколі не змянялася. Калі яны прыехалі выступаць у Ялту, раніцай мой дзядзька выйшаў на вуліцу, сеў на парапет. Міма праязджала машына, што чысціць дарогі, ён падняў ногі, не ўтрымаўся і з невялікай вышыні няўдала ўпаў і ўдарыўся галавой. Іншых версій ад бацькі я не чуў.

— Як ён успамінаў брата?

— У іх было небагатае свярдлоўскае дзяцінства, адна пара добрых чаравікоў на дваіх. У тыя пасляваенныя, як бацька расказваў, бандыцкія часы Валерый абараняў малодшага брата ад вулічных разборак і ўвогуле ад усіх непрыемнасцяў маладосці. Ён быў моцны і камунікабельны, а тата, наадварот, — больш творчы і спакойны. А ўжо калі бацька ўсур'ёз заняўся музыкай, ён прапанаваў Валерыю ўзяць у рукі гітару, навучыцца прафесіі і прыйсці ў ансамбль. То-бок спачатку заступніцтва было за старэйшым братам, потым — за малодшым.

— Ці былі ў вас нейкія сямейныя традыцыі?

— Як ва ўсіх, галоўныя святы адзначаліся ў асяроддзі сям'і. На Новы год маці цудоўна гатавала качку з яблыкамі, а мы з бацькам у гэты час упрыгожвалі ёлку. Калі атрымлівалася, у свабодны вечар мы любілі глядзець фільмы на відэакасетах. Спачатку глядзелі ўтраіх, але, паколькі маці праз пятнаццаць хвілін пачынала каментаваць работу аператара ці рэжысёра, ігру акцёра, у выніку магія фільма знікала, таму хутка мы сталі глядзець кіно толькі ўдвух. Бацька любіў як сур'ёзныя фільмы, такі і амерыканскія блокбастары, а калі было сумна, уключалі французскія камедыі з Луі дэ Фюнэсам, П'ерам Рышарам, яны заўсёды бадзёрылі. Любімымі акцёрамі былі Марчэла Мастраяні, Марлон Брандо, Джэк Нікалсан, Роберт дэ Ніра і Аль Пачына. Бацька любіў перанастройвацца: адыгрываў канцэрт, раздаваў аўтографы, а дома, каб перазагрузіцца, ныраў у кінагісторыю. Таксама ён увёў традыцыю хадзіць у лазню, калі атрымлівалася, раз у тыдзень. Тое ж самае ў ансамблі: бацька мог арандаваць лазню і запрасіць туды калектыў. І ніхто не супраціўляўся, усе гэта любілі.

— Недзе сустракалася, што падчас гастроляў «Песняроў» вы спалі ў чахле ад гітары. Можаце ўспомніць, як ездзілі з бацькам у доўгія туры?

— Маё гастрольнае жыццё пачалося з ранняга дзяцінства. У бацькоў не заўсёды атрымлівалася ўзяць з сабой дзіцячы ложак, таму прыходзілася недзе ў грымёрцы браць чахол — я кажу пра чахол з цвёрдымі бартамі — спавіваць мяне і ўкладваць. Калі гэта былі непрацяглыя пераезды, я браў у школе заданне і пасля здаваў залік. А калі працяглыя, як гастролі ў Афрыцы, тады прыязджаў мой дзядуля і глядзеў за мной. У Афрыку я вельмі хацеў, хоць маці, магчыма, і пашкадавала, што туды паехала. Першая мая паездка менавіта за мяжу была ў пачатку 1990-х у Германію. Мы ехалі на аўтобусе цераз Польшчу, памятаю, як кіроўцы вырашылі зрабіць прывал, дасталі палявую кухню і на весь калектыў прыгатавалі макароны па-флоцку. Я гэта ніколі не забуду, паходныя ўмовы заўсёды прысутнічалі, хоць прымаючы бок арганізоўваў кафэ і рэстараны. У маім узросце мне ўсё было цікава, думаю, бацьку ўжо не. Мне запомніліся паркі атракцыёнаў, якіх у нас тады не было. Потым бацька любіў штурхаць мяне ў нерускамоўнае асяроддзе, бо я паглыблена вывучаў замежныя мовы. Хацеў, каб я прабіў моўны бар'ер, што было вельмі цяжка.

— Як падчас гастроляў ваша сям'я арганізоўвала свой вольны час?

— За мяжой мы любілі наведваць гістарычныя мясціны, музеі, храмы, бацька імкнуўся даведацца як мага больш пра горад, у які прыехаў. Ён быў спартыўным чалавекам і часта ў паездкі браў футбольны мяч, і калі я іграў, мог разам з удзельнікамі ансамбля далучыцца да мяне. Я ж, калі падрос і мяне не трэба было пакідаць у чахле ад гітары, прыходзіў за кулісы і слухаў татаў канцэрт, а падчас антракту любіў падбегчы да інструментаў і пасвавольнічаць.

— Вы памятаеце, як ва Уладзіміра Мулявіна праходзіў творчы працэс?

— Самая загадкавая частка — нараджэнне мелодыі — была вядома, напэўна, толькі бацьку. Ён рана прачынаўся, недзе а пятай гадзіне, ішоў у асобны пакой, браў гітару і сшытак і ціхенька займаўся. Помню, як аднойчы тата разбудзіў маці, пасадзіў побач і пачаў найграваць мелодыю. Яна сказала: «Вельмі прыгожа», — а ў выніку з гэтай мелодыі нарадзілася цудоўная песня «Чырвоная ружа», якую бацька прысвяціў маці. Ну а потым ужо работа на студыі, аранжыроўка, распісаць партыі для вакалу і так далей.

— Прыгадайце, як «Песняры» рыхтаваліся да свайго 25-годдзя.

— Яно святкавалася на «Славянскім базары ў Віцебску», бацька вырашыў зрабіць зборны канцэрт і апроч беларускіх артыстаў запрасіць на яго спевакоў постсавецкай прасторы. Цудоўна памятаю, як бацька ўзяў мяне за руку і падышоў да Алы Пугачовай прапанаваць ёй паўдзельнічаць. Вось ён прадстаўляе мяне Але Барысаўне, а яна кажа, што мы ўжо «завочна знаёмыя»: аказалася, што ў гасцініцы мы жылі ў суседніх нумарах і прыма цудоўна чула, як я адпрацоўваў удар мячом аб сценку, калі адсутнічалі бацькі. Незадоўга да канцэрта маці патэлефанавалі з расійскага тэлебачання і папярэдзілі, што будуць рабіць трансляцыю. Яна разумела, што бацька хвалюецца — праграма была сур'ёзная, таму пра трансляцыю паведаміла яму літаральна ў апошні момант, калі ўжо «Валодзя, час ісці на сцэну». Маці прымала ўдзел у пастаноўцы, рэжысуры, вобразах. Дарэчы, гэта быў першы канцэрт, калі касцюмы — гэтым разам патрэбны былі фракі — не шыліся спецыяльна, а набываліся. Бацька заўсёды сур'ёзна падыходзіў да выбару касцюмаў, усё распрацоўвалася, вывучалася, узгаднялася альбо не.

— Легенды ходзяць пра пачуццё гумару Уладзіміра Мулявіна…

— Так, гэта у нас прыроджанае. Што можна казаць пра чалавека, настольнай кнігай якога былі «Прыгоды бравага салдата Швейка»? Яна ляжала ў бацькі каля ложка, я і сам не адзін раз яе перачытаў. Тата ішоў з гумарам па жыцці, жартаваў пастаянна. Помню ўрадавы канцэрт ва Украіне, калі прэзідэнтам быў Леанід Кучма. Пасля канцэрта ўсе госці, палітыкі, артысты збіраліся, каб зрабіць агульнае фота. У сярэдзіне павінен быў стаяць прэзідэнт, а ўсе астатнія, як меркавалася, акуратна сысціся вакол яго. Доўга бегалі і камандавалі, каму ніжэй, каму правей, пакуль бацьку гэта не надакучыла і ён не крыкнуў: «Дарагія сябры, кучмей-кучмей!». Яшчэ прыклад з сямейнай паездкі ў Парыж, якую бацька падарыў маці. Мы пайшлі ў Луўр, і, канешне, галоўная карціна, якую трэба ўбачыць, — «Мона Ліза». З-за натоўпу да яе немагчыма было падысці, хоць тата асабліва і не гарэў жаданнем, але маці ўсё настойвала, каб ён ацаніў у тым ліку знакамітыя вочы: «Валодзя, паглядзі. Паглядзі пад гэтым ракурсам. Паглядзі пад іншым». Пакуль бацька не сказаў: «Света, я, што, па-твойму, афтальмолаг?»

— Вы памятаеце момант, калі даведаліся пра аварыю?

— Раніцай нам патэлефанавалі, чалавек у трубцы сказаў, што бацька трапіў у аварыю і накіраваны ў бальніцу, і папрасіў паклікаць маці ці каго-небудзь са сваякоў. Па яго голасе я ўжо зразумеў, што здарылася нешта страшнае. Калі я сказаў маці, яна рэзка ўскочыла з канапы і падбегла да тэлефона, ёй паведамілі, што бацьку робяць аперацыю ў Інстытуце траўматалогіі, але без падрабязнасцяў, мы яшчэ не ведалі, што ў яго траўміраваны пазваночнік. Мы і ўдзельнікі калектыву сабраліся ў бальніцы і сталі чакаць вынікаў аперацыі, пра наступствы не задумваліся, трэба было проста захаваць жыццё. І дзякуй нашым урачам, у іх гэта атрымалася. Потым пачаўся даволі цяжкі час рэабілітацыі, спачатку ў Мінску, а пасля — дзякуючы хадайніцтву Іосіфа Давыдавіча Кабзона — у Інстытуце нейрахірургіі Бурдэнкі ў Маскве. Рэабілітацыя — ужо іншая гісторыя, бацька меў патрэбу ў нашай прысутнасці, яму трэба было дапамагаць з пэўнымі працэдурамі, лячэбнай фізкультурай, бо ніжэй за грудную клетку ў яго была поўнасцю страчана адчувальнасць. У асноўным ён ляжаў, у рэдкім выпадку — сядзеў. У апошнія месяцы маці папрасіла, каб у бацькаву палату паставілі ложак для яе, і стала заставацца на ноч. У мяне ён прасіў прынесці паслухаць музыку, на шчасце, у нас былі падобныя музычныя густы.

— А што Уладзімір Мулявін слухаў?

— Ён быў стапрацэнтным бітламанам яшчэ з часоў, калі The Beatles можна было пачуць толькі на забароненым «Голасе Амерыкі». Ён слухаў Чайкоўскага, The Beatles, Стыві Уандэра — дыяпазон быў шырокі, пласцінкі бацька прывозіў з гастроляў.

— Усё ж месяцы рэабілітацыі былі часам з надзеяй на лепшае?

— Трэба ведаць майго бацьку. Многія б у гэтай сітуацыі здаліся, але навакольныя людзі былі так напалоханы, што гэта бацька падбадзёрваў, падтрымліваў і казаў, што з ім усё будзе ў парадку. Тата ў любой рабоце, за якую браўся, ставіў высокія планкі і гэтым разам паставіў задачу прайсці рэабілітацыю і ўстаць. Яго ўпэўненасць перадалася маці, мне, урачам, мы адсвяткавалі чарговы Новы год і бацькаў дзень нараджэння, але ў выніку, на жаль, цела аказалася слабейшым за дух, сэрца не вытрымала.

— Мне падалося, у вас добрыя стасункі з сёстрамі — дзецьмі Уладзіміра Мулявіна ад першага і другога шлюбаў.

— Так, з Марынай і Вольгай мы камунікуем і сустракаемся. На днях я быў у гасцях у Вольгі, да гэтага — у Марыны. Мы заўсёды бачымся і ўспамінаем бацьку на дзень яго нараджэння, 12 студзеня, у філармоніі, дзе праходзяць штогадовыя прымеркаваныя да гэтай даты канцэрты. Іх традыцыю ўвяла маці, каб усе разам збіраліся.

— У рэшце рэшт, раскажыце, па якіх арыенцірах бацька вас выхоўваў.

— Канкрэтна бацькаў арыенцір — гэта, канешне, музычная школа. Паверце, у мяне не было ніякага жадання там вучыцца, але я дагэтуль успамінаю мудрыя татавы словы, які казаў, што некалі я буду яму за гэты прымус удзячны. І насамрэч праз столькі гадоў я кажу бацьку дзякуй. Таксама ён лічыў, што час мяняецца, і калі яго пакаленню англійская мова была не патрэбна, то для майго становіцца абавязковай. Бацька моцна любіў футбол, мы разам глядзелі матчы, разам хварэлі — калі ігралі Савецкі Саюз ці Бразілія, толькі за іх. Тата навучыў мяне сціпласці і прыстойнасці. Помню, многія былі шакаваны асабістым знаёмствам з бацькам, калі аказвалася, як проста, ніколькі не задзіраючы нос, на любыя тэмы размаўляе народны артыст і музыкальны геній. Напэўна, гэтым чалавек і вялікі.

Ірэна Кацяловіч, «Звязда». Фота Таццяны Ткачовай і з архіву героя

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Наклад кнігі Альгерда Бахарэвіча забралі на экспертызу
У 44 гады памерла беларуская актрыса Бэла Шпінер
З'явіўся кароткі спіс кніг, намінаваных на прэмію за найлепшую вокладку
Arche ладзіць велікодны распродаж: 40 выданняў, зніжкі да 70%
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Палітыка і грамадства
У Францыі анамальныя халады знішчаюць ураджай вінаграду. Фермеры спрабуюць сагрэць вінаграднікі гарэлкамі
Кіраўнік беларускіх грэка-католікаў шпіталізаваны з пнеўманіяй
У Віцебску памёр выбітны паэт і перакладчык, выкладчык ВДУ Уладзімір Папковіч
Статкевіч адмовіўся працягнуць азнаямленне з матэрыяламі справы: Я цвёрда перакананы, што яна сфабрыкавана
Пасажыры аўтобуса, які не пусцілі ва Украіну праз падробленыя ПЦР-тэсты: Мы ні пра што не ведалі
Улады Кітая аштрафавалі Alibaba на 2,78 мільярда даляраў за парушэнне антыманапольнага заканадаўства. Гэта рэкордны штраф у гісторыі краіны
Ва Украіну не пусцілі аўтобус з беларусамі: ва ўсіх 35 пасажыраў былі падробленыя даведкі аб ПЦР-тэстах
Усяго патроху
Вялікі вясновы распродаж керамічнай пліткі і сантэхнікі Roca & Laufen — зніжкі да -80%
Кампанія Ілана Маска паказала ролік з малпай, якая гуляе ў анлайн-пінг-понг «сілай думкі»
Дзясяткі мільёнаў людзей ужываюць мянушкі жывёл у якасці пароляў
Дзе ў Мінску можна купіць свежы бярозавік
Што такое таксічная прадуктыўнасць і чым яна небяспечная
На Netflix выйдзе серыял, прадзюсарамі якога сталі прынц Гары і Меган Маркл
Кім Кардаш’ян трапіла ў спіс мільярдэраў Forbes
Спорт
«Шахцёр» сыходзіць у адрыў, а «Рух» — без зрухаў. На што паглядзець у чацвёртым туры вышэйшай лігі
ЗША могуць байкатаваць Алімпіяду ў Пекіне

Віктар Ганчарэнка ўзначаліў «Краснадар»
«Юнацтва» стала 10-разовым чэмпіёнам Беларусі па хакеі, а Баскава асвісталі ў Гомелі
Мархель сышоў з пасады галоўнага трэнера футбольнай зборнай пасля 0:8 ад Бельгіі
В.а. галоўнага трэнера футбольнай зборнай прызначаны Георгій Кандрацьеў
Герасіменя: Думаю, нашы спартсмены паедуць на Алімпіяду пад нейтральным сцягам
«Падчас кросу можна пабачыць жырафаў». Топавая беларуская бягуння, якую выключылі са зборнай, пра жыццё і трэніроўкі ў Кеніі
Здарэнні
З Намібіі дэпартавалі беларуску, асуджаную ў свой час за махінацыі з палівам
«Міцубісі» не саступіў дарогу матацыклу — байкер загінуў
У Зэльве школьны конь Юлій праваліўся ў яму. Ратавальнікі яго выцягнулі за 20 хвілін ФОТА, ВІДЭА
Мінчук падмануў больш за сто чалавек на 100 тысяч, паабяцаўшы ім удзел у рэаліці-шоу

Жыхар Пружанаў абгарэў, заснуўшы каля печкі
У Слоніме хлопец аформіў аўтамабіль у «апазіцыйных» колерах — і атрымаў суткі, а машыну канфіскавалі
Ноччу на МТЗ загарэўся склад
Пенсіянерка з Мінска прадала кватэру, а па званку махляроў пералічыла ім 236 тысяч рублёў

У Магілёве цалкам згарэла «Тэсла»
Карысная інфа
Вясна прыйшла. Але літаральна на некалькі дзён
Сіноптыкі: 9 красавіка — да +12

У нядзелю абяцаюць ужо да +18
ДАІ заклікае быць асцярожнымі на дарогах: моцны снег
Сёння ў Мінску да +6°C, мокры снег
Здароўе
Скандал: Славакія выявіла, што пастаўленыя ёй вакцыны «Спутніка» адрозніваюцца ад той, якая праходзіла праверку
Піневіч распавёў, з якой хуткасцю прасоўваецца вакцынацыя ў краіне
Беларусы запусцілі сэрвіс, які выяўляе бессімптомную пнеўманію
Нечаканае і важнае адкрыццё: пераксід вадароду дапамагае ў змаганні з ракам
Мова
«Мова прафесіі»: стартуе новы праект, які дапаможа пашыраць беларускую мову
Падступная прастата класікі, або Што значыць «…цягам доўгія часіны»
Выйшаў чацвёрты том слоўніка мовы «Нашай Нівы»
«Успомніць, што такое «дзьмухавец», калі бяжыш 10 км/г — складана». У Беларусі практыкуюць новы спосаб вывучэння роднай мовы
Аўто
Xiaomi інвестуе 10 мільярдаў даляраў у вытворчасць электрамабіляў
Для ўладальнікаў электрамабіляў адмянілі транспартны падатак на 5 гадоў
Усе запатрабаваныя паркоўкі ўнутры другога кальца ў Мінску зробяць платнымі

Найвялікшы кітайскі аўтавытворца створыць электрамабіль — канкурэнта Tesla
Важныя змены: цяпер пасля афармлення нават дробнага ДТЗ могуць забраць правы на 2 гады
Эканоміка
Продажы новых аўто ў Беларусі знізіліся на 43,5%. Эксперты звязваюць трэнд з падзеннем даходаў

Даляр і еўра сёння патаннелі на дзве капейкі
Даляр і еўра сёння крыху патаннелі
Даляр абнавіў рэкорд, а еўра падаражэў на тры капейкі
Золатавалютныя рэзервы апусціліся ніжэй за $7 мільярдаў. За сакавік — мінус $175 мільёнаў
Меркаванні
Якія нумары «Нашай гісторыі» будуць у асартыменце на продажы ў Рэдакцыі? Спіс
абноўлена
Шукаем на працу менеджара па распаўсюдзе «Нашай гісторыі»
Мікола Ермаловіч, які вярнуў беларусам ВКЛ. Новы нумар «Нашай гісторыі» і дзе яго купіць
«Нашу гісторыю» выкідаюць з «Белпошты», таму мы запускаем сваю сістэму падпіскі. А ў пятніцу і суботу прадаём новы нумар — прыходзьце!
Гісторыя
Заходні марксізм, права на паўстанне і нацыі, якія «не толькі маюць права, але і абавязаныя быць нацыянальнымі». Спадчына Энгельса
Бетховен. Без барацьбы няма перамогі
Жыццё да Міндоўга. Як выглядала ранняя Літва
Як старажытную Гародню ледзь не напаткаў лёс Берасця
Што новага ў Львове?
Генерал, які даказаў імперыі, што беларусы існуюць
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Культура
Музыка зорак. Паслухайце, як сучасныя тэхналогіі ператварылі космас у мелодыі
У 44 гады памерла беларуская актрыса Бэла Шпінер
Наклад кнігі Альгерда Бахарэвіча забралі на экспертызу
З'явіўся кароткі спіс кніг, намінаваных на прэмію за найлепшую вокладку
Галівудскае карэйскае кіно: на вялікі экран выйшаў прэтэндэнт на шэсць «Оскараў»
Arche ладзіць велікодны распродаж: 40 выданняў, зніжкі да 70%
Еўрабачанне адказала на прапанову дапусціць на конкурс беларусаў як гасцей
Навука і тэхналогіі
Смартфон realme C21 здзівіў суадносінамі кошту і функцыяналу — агляд навінкі
У ЗША прайшла першая аперацыя па трансплантацыі трахеі
Аўтамабіль сам плаціць за паркоўку, а міска для ката замаўляе яму корм. Новыя рэаліі інтэрнэту рэчаў 
Польшча перацягнула 790 беларускіх айцішнікаў
Верагодна, вучоныя знайшлі пятую сілу прыроды
Амерыканскі рэпер Will.i.am выпускае «разумную» маску
Амерыканская армія пратэсціруе ўласную вакцыну ад кавіду
Каханне і сэкс
Былая жонка заснавальніка Amazon выйшла замуж за школьнага настаўніка
Памёр бацька Дэніса Родмана. У яго было 29 дзяцей ад 16 жанчын
Як склаўся лёс закаханых парачак з вокладкі «Нашай Нівы» за 2013 год?
У Грэцыі адчыніліся легальныя публічныя дамы. Але ёсць вельмі цікавыя ўмовы
Маладыя з Мінска вырашылі адсвяткаваць вяселле на нядзельным маршы
Паляк спрабаваў незаконна перасекчы мяжу, каб убачыць каханую дзяўчыну з Беларусі
Як вытрымаць некалькі тыдняў самаізаляцыі ў сям'і і не рассварыцца. Раіць псіхолаг
Свет
У Францыі анамальныя халады знішчаюць ураджай вінаграду. Фермеры спрабуюць сагрэць вінаграднікі гарэлкамі
Улады Кітая аштрафавалі Alibaba на 2,78 мільярда даляраў за парушэнне антыманапольнага заканадаўства. Гэта рэкордны штраф у гісторыі краіны
Амерыканская разведка выдала змрочны прагноз на наступныя 20 год
У Крамлі патлумачылі сцягванне войскаў да мяжы з Украінай
Памёр муж каралевы Вялікабрытаніі прынц Філіп. Ён пражыў амаль 100 гадоў
Аналітыкі: Расія падцягвае да ўкраінскай мяжы «Іскандэры»
Расія не хоча абмяркоўваць перанос перамоў па Данбасе з Мінска
Афіша
У суботу адбудзецца канцэрт салідарнасці хору «Унія»
У Батанічным садзе пачынаецца тыдзень бэзу
«Ураджай» купалаўцаў, тэатр Сінгапура і contemporary цырк: новая падборка анлайн-відовішчаў на тыдзень
Лявон Вольскі сёння правядзе анлайн-канцэрт для слухачоў з Украіны
Галоўнае
У Францыі анамальныя халады знішчаюць ураджай вінаграду. Фермеры спрабуюць сагрэць вінаграднікі гарэлкамі
У Віцебску памёр выбітны паэт і перакладчык, выкладчык ВДУ Уладзімір Папковіч
Пасажыры аўтобуса, які не пусцілі ва Украіну праз падробленыя ПЦР-тэсты: Мы ні пра што не ведалі
Макей: Калі рэвалюцыянеры прыйдуць да ўлады, будзе сапраўды фашыствуючая дыктатура
Статкевіч адмовіўся працягнуць азнаямленне з матэрыяламі справы: Я цвёрда перакананы, што яна сфабрыкавана
Продажы новых аўто ў Беларусі знізіліся на 43,5%. Эксперты звязваюць трэнд з падзеннем даходаў
Ва Украіну не пусцілі аўтобус з беларусамі: ва ўсіх 35 пасажыраў былі падробленыя даведкі аб ПЦР-тэстах
Рэклама на NN.BY
Усяго патроху
Каранік прыйшоў у фэйсбук: Вам не ўдасца выбіць мяне з каляіны сваімі каментарамі
Міністр інфармацыі Пярцоў: Прыйшоў час абмежаванняў і забарон, а можа — і пакаранняў
За шпацыр з парасонамі дзяўчыне далі 25 сутак. А калі прыходзілі па яе, заадно затрымалі яе маму, брата і сястру
МУС: Хлоркай не катуюць, яе выкарыстоўваюць для прафілактыкі кавіду
Рэклама на NN.BY
Прыватныя абвесткі
Свiдраванне на ваду па ўсёй Беларусi. wwd.by
Віншаванне ад Вясёлага шляхцюка з падарункам "Прынука ды Прымус"
Віншаванне ад Вясёлага шляхцюка з падарункам "Тры слупы"
Віншаванне ад Вясёлага шляхцюка з падарункам "Будзьма!"
Віншаванне ад Вясёлага шляхцюка з падарункам "За сустрэчу, за цудоўны вечар"
Віншаванне ад Вясёлага шляхцюка з падарункам "Неяк у дуброве"
Сустрэча гасцей па-шляхецку
Віншаванне ад Вясёлага шляхцюка з падарункам "Бедна Басота"
Відыя віншаванне з Днём нараджэння анлайн! Видео Поздравление с Днём рождения онлайн!
Імпрэзы, Вечарыны, Урачыстасці, Святы, Нагоды Па-беларуску пад ключык
Фота / Відэа
Шчырая гутарка з Алесем Юркойцем пасля 6 гадоў зняволення: пра беларускую мову ў СІЗА, «справу мытнікаў» і смерць маці
«Ад раніцы камеру залілі хлоркай. Цяпер там робяць так кожную раніцу». Прадпрымальнік расказаў, як яго 15 сутак ламалі
Рэклама на NN.BY
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Анекдот. У Беларусі нават снег баіцца ісці…
Анекдот. А помніце, Бабарыка?
Самае чытанае
МУС: Хлоркай не катуюць, яе выкарыстоўваюць для прафілактыкі кавіду
Сустрэча з прадстаўнікамі партыі Бабарыкі «Разам» у Маладзечне не адбылася. Умяшалася міліцыя
«Калі дачцэ споўнілася 14, прынёс ёй Крымінальны кодэкс». Інтэрв’ю з адвакатам Сяргеем Зікрацкім, якога пазбавілі ліцэнзіі
Міністр інфармацыі: У Беларусі заўсёды былі і будуць апазіцыйныя СМІ, але…
«Ад раніцы камеру залілі хлоркай. Цяпер там робяць так кожную раніцу». Прадпрымальнік расказаў, як яго 15 сутак ламалі
Самае лайканае
Айцішнік Аляксей Караткоў адмовіўся даваць паказанні: Мой дзед пад страхам смерці не стаў супрацоўнічаць з фашыстамі. Што б ён рабіў у маёй сітуацыі?
Гід з музея Вялікай Айчыннай: Я правёў экскурсію для курсантаў з брыгады спецназа, а потым яны мяне затрымалі за значок з Пагоняй
«У Жодзіне адвялі ў душавую і сталі дубасіць. А пры вызваленні міліцыянер сказаў: «Давайце яму дубінку ў сраку засунем»
Сабаку ў Старобіне пахавалі жыўцом — у магіле ён правёў пяць дзён. Цяпер жывёлу ратуюць валанцёры
Бабуля, якая дапамагла злавіць беглага салдата: «Кажу яму: дзетачка, ідзі ад мяне, я нікому не скажу, толькі ідзі»
Гарачыя тэмы
Белстат: За 2020-ы насельніцтва зменшылася на 60 тысяч. У 2019-м было мінус 19
Скандал: Славакія выявіла, што пастаўленыя ёй вакцыны «Спутніка» адрозніваюцца ад той, якая праходзіла праверку
Мікола Ермаловіч, які вярнуў беларусам ВКЛ. Новы нумар «Нашай гісторыі» і дзе яго купіць
«Я стаў менш пузатым буржуем». Што сказаў Бабарыка ў судзе
Віктар Бабарыка моцна схуднеў ФОТА
«Падарвала прэстыж краіны, дыскрэдытавала кіраўніцтва дзяржавы». На Аляксандру Герасіменю завялі крымінальную справу
Памочнік Пуціна: Як выйшла, што велікароскія землі апынуліся на тэрыторыі Украіны, Казахстана і нават Беларусі?
«Урок для ўсяго горада». Маладзечанцы адстойваюць дырэктара школы
Арыштаваны афіцэр Генштаба, які раскрыў планы сілавікоў на Дзень Волі
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30
Рэклама на NN.BY
Рэклама на NN.BY
Падзякі
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, В.Ваяйкову, Яўгену Чыгіру…
Дзякуем фундатарам НН Беляўцовай, П.Петруку, Ігару Хаменку, В.Палсцюку…
Дзякуем фундатарам НН Каці Вініцкай, Віялеце і Вячаславу Кавалёвым
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, А.Небераву, Д.Калядзе…
Дзякуем фундатарам НН А.Герасіменку, Богдану, В.Жыдовічу, М.Крупко, Саковічу, а асабліва Андрэю К. і чалавеку, які падпісаўся «За выкрыццё цемры»…
Даслаць навіну Падтрымай НН Рэклама на NN.BY
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Прыватнае прадпрыемства «ННбай» УНП 193437024.
Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на NN.BY у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх