Меркаванні

Зьнішчальнік Пуціна бярэ курс на Беларусь?

Маскоўскія экспэрты зазначаюць, што ў выпадку аншлюсу Расея атрымае тут калі не Чачэнію, дык сама мала Ольстэр. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Маскоўскія экспэрты зазначаюць, што ў выпадку аншлюсу Расея атрымае тут калі не Чачэнію, дык сама мала Ольстэр. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Айчынная прапаганда скрозь цьвердзіць пра інфармацыйную вайну, разьвязаную Захадам. І сарамліва пазьбягае гэтага азначэньня, калі гаворка ідзе пра дзеяньні Масквы. Між тым сёньня расейскія мэдыі спаборнічаюць у доказах, што беларускай незалежнасьці хутка капец. Гэта псыхалягічны ціск ня толькі на афіцыйны Менск, але й на ўсю нашу грамаду.

Абышлі ўвагай беларускія дзяржаўныя СМІ і дзіўнае тэлефанаваньне Пуціна Лукашэнку 4 чэрвеня. Няўжо сапраўды, як цьвердзіць прэсавая служба Крамля, раптам – у нядзелю! – загарэлася абмеркаваць падрыхтоўку да самітаў ЭўрАзЭС і АДКБ? А можа, расейскі кіраўнік наўпрост сказаў тое, што пакрысе «зьлівае» «КоммерсантЪ»? Ва ўсякім разе, ягоны галоўны рэдактар у інтэрвію «БелГазете» без эківокаў і не бяз гонару заявіў: наша крыніца ў Крамлі – гэта Пуцін!

Дарэчы, ёсьць як мінімум адна адрознасьць між іхнім ды нашым аўтарытарызмам. У нас немагчыма ўявіць, каб хвост круціў сабакам. Маскоўскія ж экспэрты ўсур’ёз спрачаюцца пра ступень самастойнасьці тамтэйшага прэзыдэнта. Некаторыя змрочна жартуюць: а таварыша Пуціна, уласна кажучы, ніхто надта й не пытае, ці хочацца яму ісьці на трэці тэрмін!

Галоўнае, што гэта патрэбна сілавому клану, што прысмактаўся да нафтавых і газавых трубаў. Гэтыя людзі, маўляў, наўмысна вядуць справу да халоднае вайны з Захадам. Іначай кажучы, трэба настолькі пасварыць Пуціна з астатнімі сябрамі «вялікай восемкі», каб крамлёўскаму кіраўніку стала да ліхтара, што яны там вякнуць пра ягоны трэці тэрмін.

Або, напрыклад, пра інкарпарацыю Беларусі...

Такім чынам, гэтае пытаньне залежыць ня толькі ад трываласьці абарончых рэдутаў Менску, але і ад барацьбы бульдогаў пад дываном у Маскве.

Цяпер аглядальнікі гадаюць, ці прыедзе Пуцін у Беларусь, як анансавалася, на вялікія манэўры «Шчыт Саюзу – 2006» у апошняй дэкадзе чэрвеня. На думку менскага палітоляга Андрэя Фёдарава, адсутнасьць расейскага лідэра стане прыкметай сур’ёзных рознагалосьсяў зь беларускім калегам. Зрэшты, іранічна дадае Фёдараў, «прысутнасьць ня стане доказам адваротнага, бо дзеля ўлюбёных вайсковых забавак можна вытрываць і не такое».

Дарэчы, у манэўрах маюць удзельнічаць і расейскія «МіГі». А Пуцін, калі памятаеце, прылятаў на баявым самалёце нават у Чачэнію. Уяўляеце гэтым разам шапкі расейскіх газэтаў: «Зьнішчальнік Пуціна над Беларусьсю».

Зрэшты, цьвярозыя маскоўскія экспэрты змрочна зазначаюць, што ў выпадку аншлюсу Расея атрымае тут калі не аналяг Чачэніі, дык аналяг Ольстэру дакладна.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў19

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

Магутны землятрус каля берагоў Камчаткі прывёў да цунамі, у Японіі і на Гаваях абвешчана эвакуацыя

Якія машыны беларусы дагэтуль актыўна вязуць з ЗША7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць