03.03.2019 / 10:37

Брэсцкія фанаты так цешыліся голу ў вароты БАТЭ, што паламалі трыбуну 5

Заўзятары кінуліся абдымаць футбаліста, а на газон паляцелі петарды. Фанаты так святкавалі гол Дзяніса Лапцева ў вароты барысаўскага БАТЭ ў Суперкубку, што зламалі трыбуну.

Нагадаем, што ў матчы Суперкубка Беларусі берасцейская каманда ўчора перайграла тытулаваны БАТЭ 3:1. Галы забілі Лапцеў і Савіцкі. Яшчэ адзін мяч барысаўчук Філіповіч загнаў у свае вароты. 

Васіль Сарычаў у «Вячэрнім Брэсце» назваў перамогу «першым трафеем да 1000-годдзя горада». Гэты юбілей Берасце святкуе сёлета.

nn.by; фота футбольнага клуба «Дынама» Брэст

2
Жвір / Адказаць
03.03.2019 / 21:05
О! Гэта трэба вітаць. :)
20
Яўген з Гародні / Адказаць
03.03.2019 / 21:13
Першы i апошнi трафей
7
Жвір / Адказаць
03.03.2019 / 21:24
Яўген з Гародні, фігос вы ўгадалі... 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру