03.03.2019 / 16:56

Ад чацвярга ў мінскіх кінатэатрах будуць паказваць фільм з галоўным фаварытам прэзідэнцкай гонкі ва Украіне 3

Размова пра камедыю «Я, ты, ён, яна» з Уладзімірам Зяленскім і Яўгеніем Кашавым у галоўных ролях.

Фільм будзе дэманстравацца з 7 па 13 сакавіка ў кінатэатрах «Беларусь», «Сільвер Скрын» ды некаторых іншых.

Як пісала «Наша Ніва», камедыя «Квартала-95» пабіла рэкорд украінскага кіно ў пракаце за ўсе гады незалежнасці. Зборы толькі за першыя тры тыдні перавалілі за 60 мільёнаў грыўняў (4,6 мільёна беларускіх рублёў), а кіно паглядзелі амаль 700 000 украінцаў.

Уладзіміра Зяленскага сацыялагічныя апытанні называюць галоўным фаварытам першага туру выбараў, што пройдзе 31 сакавіка.

3
Nokia / Адказаць
03.03.2019 / 17:56
А перад самымі выбарамі яшчэ і новы сезон Слугі народа выйдзе. Вы калі-небудзь бачылі каб на палітычнай агітацыі яшчэ і зараблялі на выбаршчыках ?)
11
Электробус / Адказаць
03.03.2019 / 21:06
Пераможа Парашэнка. Слава Украіне!
6
Зьмiцер / Адказаць
04.03.2019 / 09:33
Шчэ нэ вмерла Украіна, але вже канае.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру