03.03.2019 / 21:54

Буйнога мінскага аператара МТІС перадаюць «Белтэлекаму» 4

100% акцый ААТ «Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі» (МТІС) будуць перададзены дзяржаўнаму аператару электрасувязі «Белтэлекам». Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 128 ад 27 лютага 2019 года.

9 430 007 простых (звычайных) акцый МТІС намінальным коштам 44 капейкі кожная перадаюцца з уласнасці горада Мінска ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь.

«Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі» былі створаны ў 1990 годзе рашэннем Мінгарвыканкама на базе атэлье, якое займаўся ўсталяваннем і эксплуатацыяй тэлевізійных антэн.

«Белтэлекам» і МТІС былі найбуйнейшымі ў Мінску аператарамі тэлебачання і доступу ў інтэрнэт. Акрамя таго, у МТІС быў і ўласны невялікі тэлеканал «Mінск TV».

«Белтэлекам» — дзяржаўны гігант у сферы тэлекамунікацый. Ён вядомы брэндамі «Байфлай» (высакахуткасны інтэрнэт), Zala (інтэрактыўнае, эфірнае і інтэрнэт-тэлебачанне) і «Ясна» (пакеты паслуг).

nn.by

1
Вожык / Адказаць
03.03.2019 / 22:23
UATV не добавят, наверняка ((
0
песимист / Адказаць
03.03.2019 / 22:38
Усе "телекамы" РБ ужо мусiць не бяднейшый за "райгазы" РБ/
1
borname / Адказаць
04.03.2019 / 06:23
Вожык, у чым праблема глядзець канал праз інтэрнэт, а яшчэ лепш выбраць у якасці пастаўшыка паслуг тэлебачання ўкраінскую кампанію, якая дае магчымасць глядзець праз iptv?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру