04.03.2019 / 09:56

У правілы гульні ў футбол унесены сем зменаў — поўны спіс 1

2 сакавіка міжнародная рада футбольных асацыяцый IFAB (арганізацыя, якая займаецца рэгуляваннем правілаў гульні ў футбол) сабралася ў Абердзіне і зацвердзіла некалькі змен у правілах. Нічога радыкальнага, але пра гэтыя рашэнні вам трэба ведаць, каб не моцна здзіўляцца, калі будзеце глядзець футбол у наступным сезоне.

sportsman

• Дотык да мяча рукой гульцом, які забіў гол або стварыў галявы момант, цяпер лічыцца парушэннем правілаў незалежна ад таго, была гэтая гульня наўмыснай ці не. Цяпер фолам лічыцца толькі наўмысная гульня рукой, трактоўка застаецца справай арбітра. Пры гэтым для астатніх выпадкаў, уключаючы дотык да мяча рукой у сваёй штрафной, усё будзе па-ранейшаму.

• Заменены гулец павінен пакінуць поле праз бліжэйшую бакавую лінію. Больш не трэба ісці да цэнтру і абдымацца з тым, хто выходзіць на замену. Сэнс відавочны — барацьба з зацяжкай часу, асабліва на апошніх хвілінах, калі трэнеры часта мяняюць гульца з далёкай броўкі.

• Гульцы каманды атакі пры прабіцці штрафных больш не могуць уставаць у сценку, якую выбудоўвае іх супернік. Мінімальная адлегласць — метр. Пры гэтым яны могуць выбудоўваць сваю сценку паміж мячом і сценкай суперніка, каб абцяжарыць бачнасць брамніку. Мэта — пазбегнуць сутычак і штурханіны, скараціць затрымкі гульні.

• Адмененае правіла, па якім пры розыгрышы ўдару ад варот мяч павінен пакінуць штрафную плошчу да таго, як яго закране палявы гулец. Гэта моцна палегчыць жыццё камандам Гвардыёлы — і ўсім астатнім, хто пачынае будаваць атакі ад сваёй штрафной праз кароткі пас.

• Пры прабіцці пенальці брамнік цяпер можа датыкацца лініі варот толькі адной нагой. Неістотна — гэтае правіла ўсё роўна ніхто ніколі не выконвае.

• Жоўтыя і чырвоныя карткі цяпер будуць даваць і трэнерам — за непрыстойныя паводзіны і іншыя парушэнні. Цяпер суддзя тых трэнераў, якія яго асабліва дасталі, адпраўляе на трыбуны жэстам і словамі.

• Пасля трапляння мяча ў суддзю будзе прызначацца спрэчны мяч. Цяпер гульня ў такіх выпадках не спыняецца.

1
mikola ramanau / Адказаць
07.03.2019 / 12:18
Dobra prydumali......
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру