Адпаведны указ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 снежня.

Правядзенне Года роднай зямлі будзе садзейнічаць захаванню і памнажэнню нацыянальнага духоўнага і культурнага набытку, гістарычных спадчыны і прыродных багаццяў краіны, самабытных традыцый беларускага народу, гадаванню моладзі ў дусе любові да Айчыны.

Тэматыка Года арганічна спалучаецца з важнай гістарычнай падзеяй — святкаваннем 65‑й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка‑фашысцкіх захопнікаў, што сведчыць аб пераемнасці патрыятычных традыцый пакалення пераможцаў, гатоўнасці нашых сучаснікаў берагчы родную зямлю, прымнажаць яе прыродныя багацці, духоўныя і культурныя скарбы.

«Кіраўнік дзяржавы даручыў Савету Міністраў зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2009 годзе Года роднай зямлі і забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па яго выкананню, а іншым рэспубліканскім органам дзяржкіравання, аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму — падрыхтаваць і рэалізаваць галіновыя і рэгіянальныя планы», — падкрэслілі ў прэс‑службе прэзідэнта.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0