У адной з сельгасарганізацый Пружанскага раёна недалёка ад Ружанаў быў скрадзены аўтамабіль «УАЗ Патрыёт Пікап». Злойдзей імчаў на ім у бок Івацэвічаў, за ім гналіся праваахоўнікі.

У Івацэвічах сустракала ўжо мясцовая міліцыя, мужчына спрабаваў сысці ад праваахоўнікаў па дарогах і палях. Супрацоўнікі Дэпартамента аховы загналі яго аж на Шыбельную гару, дзе знаходзіцца Івацэвіцкі водазабор.

Мужчына спрабаваў з'ехаць з гары на дарогу, але не рызыкнуў, вывернуў руль налева, спрабуючы праскочыць уздоўж плота. Аднак нешта пайшло не так, і машына ўперлася ў агароджу. Тут яго і схапілі, паведамляе партал 1reg.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0