Беларускі бок афіцыйна праінфармаваў амерыканскі аб адмене абмежаванняў на колькасць супрацоўнікаў пасольства ЗША ў Мінску, якія дзейнічалі з 2008 года. Пра гэта ішла размова сёння падчас сустрэчы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з амерыканскай дэлегацыяй на чале з намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Джорджам Кентам, паведамляе МЗС.

«Беларускі бок афіцыйна праінфармаваў амерыканскі бок аб адмене абмежаванняў на колькасць супрацоўнікаў пасольства ЗША ў Мінску, якія дзейнічалі з 2008 года, і выказаў надзею на тое, што гэты крок будзе спрыяць далейшай нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі», — удакладнілі ў МЗС.

Чытайце таксама:

Прадстаўнік Дзярждэпа ЗША ўсклаў кветкі да помніка заснавальнікам БНР Луцкевічам у Мінску

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0