04.03.2019 / 20:06

Volvo вырашыла абмежаваць максімальную хуткасць сваіх машын

Шведскі аўтавытворца Volvo абмяжуе хуткасць усіх сваіх аўтамабіляў, вырабленых пасля 2020 года. Новыя шведскія машыны не змогуць разганяцца больш за 180 км/г, перадае Roadshow.

Прадстаўнікі кампаніі заяўляюць, што такім чынам яны хочуць прыцягнуць увагу да пагроз, якія нясе перавышэнне хуткасці.

«Хоць абмежаванне хуткасці — зусім не рашэнне праблемы, яно вартае, калі гэта ўратуе хоць адно жыццё», — кажа прэзідэнт Volvo Car Group Хокан Самуэльсан.

Пакуль што невядома, абмежаванне ўвядуць на ўсіх рынках Volvo, або для некаторых будуць выключэнні. Як, напрыклад, для Нямеччыны, дзе няма абмежавання хуткасці на аўтабанах.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру