Кіраўнік брэсцкага «Дынама» Аляксандр Зайцаў у інтэрв'ю «Прэсболу» адзначыў, што яго клуб не збіраецца выплачваць «Нёману» кампенсацыю за Паўла Савіцкага, а таксама заявіў, што ў выпадку нядопуску да ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі, «Дынама» можа перайсці ў першынство іншай краіны.

— Але вы ж разумееце, што ў Доме футбола на цяперашнім этапе ёсць усе падставы не дапусціць «Дынама» да ўдзелу ў чэмпіянаце?

— Зразумела. Але я сваю пазіцыю пазначыў выразна: нуль рублёў нуль капеек. Натуральна, мы рыхтуемся — і ўжо гатовыя да таго, што нас не дапусцяць. Калі так адбудзецца, то хай федэрацыя сама каментуе свой самасуд. Наш праект — той рэдкі выпадак, калі ў беларускі футбол укладзеныя рэальныя сродкі, мы шмат стварылі і маем вялікія планы. Але яе ўсё гэта не хвалюе. Такім чынам, складана весці гаворку пра тое, што яе турбуе развіццё футбола.

Чыноўнікаў у Доме футбола не турбуе, што Брэсту ідзе тысяча гадоў. Яны пазбаўляюць нас медальных амбіцый, забараніўшы трансферы, пагражаючы зняць ачкі і не выдаць ліцэнзію. І, на жаль, зусім не ўлічваюць, што нехта нарэшце гатовы ўкладаць нават асабістыя сродкі не толькі ў прафесійны футбол, але і ў дзіцячы, і ў масавы спорт.

А федэрацыя тым часам проста прыбірае спрэчны момант са свайго рэгламенту літаральна праз паўтара месяца пасля пачатку канфлікту, быццам яго і не было ніколі. Хіба гэта не прамы доказ таго, што дакумент, па якім нас судзяць, быў няправільным першапачаткова?

— У якія яшчэ інстанцыі гатовыя звяртацца?

— Мы проста пяройдзем у чэмпіянат іншай краіны. Гэта праца не аднаго дня. Зрэшты, думаю, да крайніх мер не дойдзе. Хаця такія варыянты прапрацоўвалі. Не саромеюся пра гэта казаць. Мы адчайна даказваем сваю пазіцыю. Але федэрацыі трэба заставацца ў рамках прававога поля. І хаця б без парушэнняў рэгламенту праводзіць пасяджэнні арбітражу, сваіх камітэтаў і гэтак далей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0