Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў праслушку свайго офіса ў Кіеве супрацоўнікамі Службы Бяспекі Украіны (СБУ).

«Калі Служба бяспекі або супрацоўнікі — увогуле, следства пакажа, хто гэта быў — нас слухаюць і пішуць, можа быць, ім проста падабаецца наш гумар?», - прыводзіць словы Зяленскі тэлеканал ТСН.

Разам з гэтым шоўмэн лічыць, што лепш бы СБУ займалася сваімі прамымі абавязкамі.

«Шчыра кажучы, мне гэта ўжо не смешна. Ведаеце, сумна, што такім займаюцца людзі, якія павінны займацца бяспекай грамадзян нашай краіны», - адзначыў Зяленскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0