Дождж, які пачаўся вечарам, а пад раніцу наогул узмацніўся, будзе ісці ўсю раніцу.

Meteoinfo.by паказвае, што ўначы выпала 1,38 мм ападкаў, раніцай (да 12.00) дождж не спыніцца — нападае 1,32 мм, удзень крыху сцішыцца (0,32 мм), а ўвечары пойдзе з новай сілай — 2,49 мм. Будзе ісці ўсю ноч, а раніцай у сераду падмарозіць, і будзе галалёдзіца.

Так што сёння бярыце парасоны.

Адзіная прыемнасць — у Мінску да +8. Але парывісты вецер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0