Фота з Вікіпедыі
Былы дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан заявіла, што не будзе вылучаць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе. Пра гэта яна паведаміла ў інтэрв'ю тэлеканалу News 12.
«Я не буду балатавацца. Але я збіраюся працягнуць працаваць, выступаць і адстойваць тое, у што я веру», - сказала яна.
Клінтан дадала, што занепакоеная станам спраў у краіне. Паводле яе слоў, яна ніколі ў жыцці яшчэ не бачыла гэтак моцнай падзеленасці ў грамадстве. Клінтан таксама паабяцала актыўна ўдзельнічаць у палітыцы і ў 2020 годзе падтрымліваць кандыдатаў ад дэмакратаў.
Хілары Клінтан удзельнічала ў выбарах у 2016 годзе, дзе прайграла Трампу.
0
0
0
0
0
0