Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў у лістах кангрэсу, што мае намер адмяніць ільготны рэжым гандлю для Турцыі і Індыі, прадугледжаны ў рамках праграмы Генеральнай сістэмы прэферэнцый ЗША.
Трамп прыняў рашэнне па Турцыі, зыходзячы з узроўню эканамічнага развіцця краіны. Прэзідэнт ЗША лічыць, што за 45 гадоў, на працягу якіх Турцыя атрымлівае льготы па праграме, эканоміка краіны і ўзровень даходаў насельніцтва выраслі, беднасць знізілася, а дыверсіфікацыя экспарту ўзрасла.
Кажучы аб Індыі, Трамп заявіў, што вырашыў пазбавіць яе гандлёвых ільготаў, бо краіна не змагла гарантаваць ЗША, што забяспечыць роўны і прымальны доступ да сваіх рынкаў.