Па словах галоўнага ветэрынарнага ўрача Брэсцкай гарадской ветстанцыі Аляксандра Сіража, птушкі загінулі ад сутыкнення з празрыстым супрацьшумным экранам.

Мёртвых птушак знайшлі 28-га снежня на зямлі каля дыспетчарскай станцыі грамадскага транспарту на вуліцы Кірава. Там празрысты экран абараняе ад шуму аўтобусаў жылы будынак, што стаіць побач.

Мабыць, гэтыя сімпатычныя чубатыя птушкі карміліся паблізу, а пасля, нечага спалохаўшыся, рынулі проста на празрысты экран... Гэта першая такая масавая гібель амялушак у рэгіёне.

* * *

Амялушка (Bombycilla garrulus) -- птушка атраду вераб’епадобных. З’яўляецца ў нас узімку, улетку адкачоўвае бліжэй да Палярнага кола. Харчуецца рабінаю, шырока разносячы насенне.

ЯС паводле Naviny.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0