Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па пытаннях удзелу ў інтэграцыйных структурах і супрацоўніцтва з еўрапейскімі арганізацыямі, піша БелТА

«Тры дзяржавы, якія мяжуюць з Беларуссю, з'яўляюцца членамі Паўночнаатлантычнага альянсу. А Украіна моцна імкнецца туды. Гэта пэўны выклік і пажыўнае асяроддзе для канфрантацыі, асабліва ва ўмовах заклікаў і планаў па ўзмацненні ваеннай прысутнасці», - падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Ён адзначыў, што ні Беларусі, ні яе суседзям новыя раздзяляльныя лініі не патрэбныя. «Таму варта наладжваць ўзаемапаважлівыя адносіны з НАТА, якія ў канчатковым выніку ўмацоўвалі б бяспеку нашай краіны. Мы з імі павінны размаўляць. Мы не павінны на іх глядзець, як на ворагаў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0