У злачынстве падазраюцца двое мужчын. Адзін - ураджэнец Мінска, другі — Лідскага раёна, паведамляе СК. Пакуль у дачыненні да падазраваных прыменена мера стрымання, не звязаная з абмежаваннем волі.
Гаворка ідзе аб вымагальніцтве грошай у 38-гадовага гандляра шкламыйнай вадкасцю. За магчымасць гандляваць на тэрыторыі Першамайскага раёна ў прадаўца патрабавалі па 30 рублёў у дзень.
У следства ёсць падставы меркаваць, што злачынных эпізодаў можа быць больш. Усіх, хто пацярпеў ад дзеянняў падазраваных, ведае аб іх супрацьпраўнай дзейнасці, следства просіць паведаміць пра гэта па тэлефонах: 8 (017) 389-55-55 і 8 (029) 771-62-39.