Трагедыя адбылася пасля сваркі.

Цела 65-гадовага мужчыны, які жыў у вёсцы Волма (Дзяржынскі раён) знайшлі ў яго доме 4 сакавіка.

На целе былі шматлікія рубленыя раны, паведамляе Следчы камітэт.

Неўзабаве затрымалі падазраваную. Гэта 27-гадовая дачка. Па папярэдніх дадзеных паміж сваякамі адбылася сварка. Пасля п’яная жанчына схапіла сякеру і ўдарыла бацьку некалькі разоў па галаве.

Цяпер жанчына пад вартай, на яе завялі крымінальную справу за забойства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?