Спробу суіцыду прадухілілі ўначы 5 сакавіка ў Гродна, паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Кастрычніцкага РАУС Гродна Марыну Бялко.

Ноччу ў міліцыю паступіла паведамленне, што з акна пятага паверха дома па вуліцы Крамко чалавек хоча выскачыць з акна. Па адрасе выехалі супрацоўнікі Дэпартамента аховы, следча-аператыўная група, МНС, хуткая медыцынская дапамога. На месцы было ўстаноўлена, што на падаконніку, звесіўшы ногі, сядзіць 21-гадовы хлопец.

Напярэдадні малады чалавек ўжываў піва, увечары ў яго з маці адбыўся канфлікт.

Хлопца знялі з падваконніка. Ён накіраваны ў медустанову для абследавання. Вядома, што малады чалавек з'яўляецца інвалідам, раней праходзіў лячэнне ў лячэбна-працоўным прафілакторыі ў сувязі з ужываннем наркатычных сродкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0