05.03.2019 / 15:46

Мінабароны прапануе даваць адтэрміноўку на час вучобы толькі адзін раз. Перад магістратурай давядзецца адслужыць? 4

Фота Сяргея Гудзіліна

Міністэрства абароны прапануе аптымізаваць адтэрміноўкі ад прызыву, паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення — намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Аляксандр Шкірэнка, піша БелТА

«Прапрацоўваецца пытанне прадастаўлення грамадзянам адтэрміноўкі для працягу адукацыі толькі адзін раз», - сказаў Аляксандр Шкірэнка.

Магчыма, гэта азначае, што малады чалавек, адвучыўшыся ў тэхнікуме, не атрымае адтэрміноўку пры працягу навучання ў ВНУ. А хлопец, які скончыў універсітэт, не атрымае адтэрміноўку для вучобы ў магістратуры або аспірантуры.

Міністр абароны Раўкоў: Адтэрміноўку для атрымання адукацыі можна будзе атрымаць толькі адзін раз

2
Верамей Руслан / Адказаць
05.03.2019 / 19:57
Во дзе праўду кажуць: адна звіліна, ды й тая след ад фуражкі... Навошта краіне ў 21 стагоддзі маладыя мазгі, тупым статкам прасцей кіраваць?
1
Дед Мороз / Адказаць
05.03.2019 / 20:17
То есть уезжать и учиться не в Беларуси предлагают?! Ведь так?!
2
Дед Мороз / Адказаць
05.03.2019 / 20:26
Армия должна быть профессиональна и престижна. Чтобы не стыдно было проходить службу. Наша армия должна быть отвязана от скрэпных придурковатых идеалов, чтобы в армии не ездили по ушам о каком то непонятном руском братстве и т.д. Не нужно загонять всех подряд туда. Возможно есть смысл вступить в НАТО.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру