Дурэс — адзін з галоўных курортаў для беларусаў, фота з сайта rosting.by

Дурэс — адзін з галоўных курортаў для беларусаў, фота з сайта rosting.by

Урад Албаніі пастановай ад 27 лютага афіцыйна адмяніў неабходнасць атрымання ўязных віз для грамадзян Беларусі і Расіі у 2019 годзе з 1 красавіка па 31 кастрычніка.

Галоўнай умовай для бязвізавага ўезду з'яўляецца наведванне Албаніі выключна з мэтай турызму, прыватных паездак або транзіту. Максімальна дапушчальны тэрмін знаходжання ў Албаніі без афармлення візы - да 90 дзён.

Для бязвізавага ўезду ў летні перыяд турыстам неабходна мець пры сабе замежны пашпарт з тэрмінам дзеяння не менш 6-ці месяцаў, зваротны білет і дзеючы медыцынскі страхавы поліс.

Урад Албаніі традыцыйна адмяняе візы на летні час.

Чытайце таксама:

Што варта ведаць, калі надумаеце ехаць у Албанію

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?