Што праўда, прамярзанне глебы і няўстойлівыя тэмпературы пакуль не дазваляюць лясгасам Мінскай вобласці назваць дакладную дату, калі ж пачнецца нарыхтоўка бярозавіку. Але ў лясніцтвах ўсё гатова для збору напою.

Як паведаміў mlyn.by галоўны інжынер Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання Уладзімір Бацян, зараз ідзе рух соку ў клёнаў — калі назіраецца прамярзанне глебы. Бяроза — наадварот, любіць цяпло.

У залежнасці ад надвор'я бярозавы сезон можа працягнуцца ад 3 да 5 тыдняў. А вось за незаконную нарыхтоўку соку прадугледжаны штрафы. Максімальны — 1275 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0