Фота: Pixabay.
Прэм'ер Дзяржаўнай Рады Кітая Лі Кэцян паведаміў, што ВУП краіны ў 2019 годзе вырасце толькі на 6-6,5%, піша Bloomberg.
Летась прагназавалася, што рост у 2019-м складзе прыкладна 6,5%.
Павелічэнне на 6% будзе самым нізкім за апошнія 30 гадоў. Гэта вынік працяглага запаволення тэмпаў росту Кітая. У 2018 годзе рост ВУП склаў 6,6%.