05.03.2019 / 18:51

Дзяўчына прыехала з Шатландыі без правоў кіроўцы і заехала ў Лідзе ў тры машыны 6

Ланцужок з пабітых машын можна было назіраць сёння раніцай у Лідзе, піша lidanews.by.

ДТЗ адбылося каля восьмай гадзіны раніцы. На пешаходным пераходзе гарэла зялёнае святло. Аднак кіроўцы не спяшаліся праехаць «зебру», бо наперадзе, перад скрыжаваннем вуліц Ленінская-Савецкая, утварыўся невялікі «затор». Так і стаялі: «Опель», «Хюндай» і «Форд», пакуль у іх ззаду не заехаў «Лексус».

Вінаватай у аварыі стала жыхарка Шатландыі 1991 года нараджэння, якая прыехала на радзіму ў Воранаўскі раён у госці да бабулі. Дзяўчына патлумачыла, што не паспела прытармазіць перад аўтамабілем. Вадзіцельскага пасведчання ў ураджэнкі суседняга раёна ніколі не было.

Кіроўца «Лексуса» атрымала нязначныя траўмы.

6
Звыклы беларус / Адказаць
05.03.2019 / 19:34
и Шатляндыя гарачую ВАЙШНОРСКУЮ кроу не астудзила ! праз усю Еуропу на ЗЯЛЁНЫ праехала без правоу - а тут ЗЯЛЁНЫ, а нейкия ЗАСЛАНЦЫ стаяць рахмана ... у .опу !
4
vladanis / Адказаць
05.03.2019 / 19:44
Ай-яй, как плохо работает шотландское ДАИ по контролю за регистрацией водителей. Срочно в РБ за ценным опытом! 
2
Кирилл Грудницкий / Адказаць
05.03.2019 / 21:43
Гэтаi ж трэба была перцicя аж з таго боку Эуропы, каб тут спрау нарабiць?!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру