05.03.2019 / 20:04

Афіцыйны лагатып «Дня Волі» ад Уладзіміра Цэслера выклалі для агульнага выкарыстання. СПАМПУЙЦЕ 8

У межах падрыхтоўкі да адзначэння «Дня Волі 2019» любая грамадская арганізацыя, камерцыйная кампанія ці прыватная ініцыятыва могуць самастойна прыдумаць сваё мерапрыемства па папулярызацыі і годным адзначэнні «Дня Волі 2019».

Арганізатары зацвердзілі лагатып Уладзіміра Цэслера як афіцыйны, распрацавалі шмат макетаў для прадукцыі і прапануюць усім зацікаўленым яго выкарыстоўваць для святкавання ў сваіх гарадах, арганізацыі мерапрыемстваў і вырабу любой прадукцыі.

Symbal.by апублікавалі сыходныя файлы лагатыпа ў вектарным і растравым фарматах з прыкладамі візуалізацыі для абсалютна вольнага выкарыстання ў розных мэтах.

Сыходнікі лагатыпа «Дня Волі» ад Уладзіміра Цэслера выкладзены для агульнага выкарыстання.

Спампаваць можна тут

Што гэта значыць?

У архіве выкладзеныя файлы лагатыпа ў растравым і вектарным фарматах. Кожны жадаючы ў любой кропцы свету можа спампаваць гэтыя файлы і абсалютна вольна выкарыстоўваць як у грамадскіх, так і камерцыйных мэтах для вырабу і распаўсюду рознай прадукцыі прысвечанай «Дню Волі».

Архіў па спасылцы будзе дапаўняцца дызайнамі разнастайнай прадукцыі: плакаты, налепкі, улёткі, паштоўкі, значкі, банеры, шпалеры для тэлефонаў і ноўтбукаў, аватаркі для сацыяльных сетак ды іншае.

Выкарыстоўвайце гэтыя матэрыялы і рабіце свае святы на «Дзень Волі» ў зручных для вас фарматах ды распавядайце ў сваіх сацыяльных сетках як вы адзначаеце 101 год БНР, выкарыстоўваючы хэштэг #БНР101.

Фірмовы стыль 100-годдзя БНР таксама абсалютна бясплатна можна спампаваць і выкарыстоўваць. Ён размешчаны тут.

12
Дед Мороз / Адказаць
05.03.2019 / 20:34
Я одобряю! Чотка! Стыльна! Па нашаму! Жыве Беларусь!
3
мясцовы2 / Адказаць
05.03.2019 / 21:22
самы лепшы
5
Павел Ас / Адказаць
05.03.2019 / 21:36
Мне падабаецца.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру