05.03.2019 / 20:49

У трох транспартных хабах Лондана выявілі выбуховыя прылады 1

У аўторак, 5 сакавіка, на тэрыторыі трох ключавых транспартных вузлоў Лондана паліцыя выявіла тры пакеты з невялікімі самаробнымі выбуховымі прыладамі, паведамляе BBC.

Тры пасылкі з выбухоўкай выявілі ў аэрапорце Хітроў, аэрапорце Лондан-Сіці і на чыгуначнай станцыі Ватэрлоа.

У паліцыі паведамілі, што «невялікія самаробныя выбуховыя прылады» былі запакаваныя ў паштовыя канверты фармату А4.

Контртэрарыстычнае падраздзяленне паліцыі Лондана пачало расследаванне. Следства лічыць, што гэтыя інцыдэнты звязаныя паміж сабой.

Ніхто з пасажыраў або работнікаў не пацярпеў.

2
Брыдкая пачвара / Адказаць
05.03.2019 / 21:49
Мабыць, зноўкі «Грушнікі» ?))))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру