06.03.2019 / 10:30

Мінскі аўтацэнтр KIA распавёў, колькі кіроўцаў летась звярнуліся ў сэрвісную зону 1

Аўтацэнтр KIA «Атлант-М на Незалежнасці» падзяліўся статыстыкай, зробленай на падставе 20 тысяч аўтамабіляў, абслужаных цягам года.

Сярод іх толькі 6% прыйшліся на гарантыйныя звароты. Пры гэтым у 80% выпадкаў кіроўцы прыязджалі ў сэрвісную зону KIA, каб прайсці тэхабслугоўванне.

Сярод іншых папулярных мэтаў візіту — абнаўленне навігацыйных карт, дааснашчэнне, шынамантаж, мыйка і кансультацыі па тэхнічнай эксплуатацыі. Акрамя таго, многія звяртаюцца па дыягностыку перад здачай аўтамабіля trade-in, па абслугоўванне кандыцыянераў і выкананне прафілактычных міжсезонных работ.

У прыватнасці, у 2018 годзе ў сэрвіснай зоне аўтацэнтра актыўна праводзілі сэрвісную кампанію па замене стужак мацавання паліўных бакаў у мадэлях другога пакалення KIA Sportage. Рабілі гэта бясплатна дзеля большай бяспекі падчас руху.

«Аўтапарк досыць малады, зваротаў непасрэдна з нагоды рамонтаў няшмат, — патлумачыў намеснік дырэктара па пасляпродажным абслугоўванні аўтацэнтра «Атлант-М на Незалежнасці» Дзмітрый Сафронаў. — Акрамя таго, прагрэс не стаіць на месцы, і тэхналогіі ўдасканальваюцца. Напрыклад, за апошнія тры гады абслугоўвання электрамабіляў KIA Soul, яшчэ ніводнага разу ад уласнікаў не паступала запытаў з нагоды іх гарантыйнага рамонту, паколькі ў іх нашмат менш розных частак, якія труцца, у параўнанні з аўтамабілямі з класічнымі бензінавымі рухавікамі. Чым менш у аўтамабілі складнікаў, тым менш ён схільны да паломак».

На працягу 2018 года ў аўтацэнтры працавалі і над паляпшэннем якасці сэрвісу.

У прыватнасці, колькасць часу, адведзеная на прыёмку і першасную дыягностыку аўтамабіля, скарочана да адной гадзіны. Змяншэння часу абслугоўвання дасягнулі за кошт павелічэння спецыялістаў: агляд кожнай машыны цяпер праводзіць не адзін спецыяліст, а два.

«Мы імкнёмся да таго, каб зварот уласнікаў аўтамабіляў да нас не асацыяваўся з візітам да стаматолага: з чымсьці безумоўна карысным і патрэбным, але непрыемным. Цяпер любы ўласнік аўтамабіля маркі KIA можа, праязджаючы міма, заехаць да нас, выпіць кубачак кавы і атрымаць кваліфікаваную кансультацыю па эксплуатацыі аўтамабіля. Зразумела, цалкам бясплатна», — падсумаваў Дзмітрый Сафронаў.

0
Эхо / Адказаць
06.03.2019 / 19:44
Верится, как и во всё в этой стране, с трудом. Неделю (НЕДЕЛЮ!!!) тамошние специалисты разбирались со скрипом тормозных колодок в KIA Sportage. Но сначала пытались доказать, что это нормально, для нового автомобиля.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру