06.03.2019 / 11:44

Колькі будуць каштаваць цюльпаны ў Мінску перад 8 Сакавіка 1

Адміністрацыі раёнаў Мінска выдалі 930 дазволаў на продаж кветак да 8 Сакавіка на 200 дадатковых пляцоўках, паведаміла БелТА начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніна Емяльянава.

«Кветкі ўжо будуць прадаваць з 6 сакавіка. Самая вялікая гандлёвая пляцоўка размесціцца ў падземным пераходзе на Прывакзальнай плошчы», — распавяла Ніна Емяльянава.

Цана на цюльпаны ў рознічнай сетцы складае ад 1 рубля 40 капеек, на ружы - ад 2,2 рубля.

2
хамса / Адказаць
06.03.2019 / 20:24
нн, вы ж ніколі так да 8-га сакавіка не рыхтаваліся.. некалі нават не віншавалі (камуняцкае ж свята)) а тут.. што здарылася?)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру