Пра анекдатычны выпадак піша СК.

У Мсціславе ноччу 23 лютага 44-гадовы мужчына, разбіўшы акно, пракраўся ў гандлёвы павільён, каб скрасці мабільнікі. Яго планам перашкодзіла сігналізацыя. Схапіўшы ў спешцы каля дзесяці скрынак з тэлефонамі, ён збег. Аднак «улоў» расчараваў мужчыну, калі пабачыў ва ўсіх скрынках толькі зарадныя прылады і дакументы на тэлефоны.

Праз некалькі дзён ён быў затрыманы. Устаноўлена таксама яго дачыненне да крадзяжу ў студзені 2018 года. Раней мужчына восем разоў прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне аналагічных злачынстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0