06.03.2019 / 15:14

Памятаеце верталёт у колерах дзяржаўнага сцяга? Высветлілася, што яго купіў Гуцэрыеў 4

airplane-pictures.net​

Кампанія «Слаўкалій» падкантрольная расійскаму бізнэсмену Міхаілу Гуцэрыеву з'яўляецца пакупніком элітнага верталёта ў дзяржаўнай ліўрэі, які прыбыў у Мінск 19 лютага. Пра гэта напярэдадні паведамілі тэлеграм-каналы і пацвердзіла Tut.by інфармаваная крыніца.

«Ён вельмі заняты чалавек, для яго дарагі час. Зараз усе сілы кінутыя на будаўніцтва калійнага камбіната», — растлумачыў суразмоўца. Ён пакінуў без адказу пытанне аб магчымасці арэнды лётных машын у некаторых беларускіх бізнэсменаў і афарбоўцы мадэлі ў колеры беларускага дзяржаўнага сцяга.

Міхаіл Гуцэрыеў пакінуў без каментароў інфармацыю аб набыцці верталёта ў Беларусі, паведамілі Tut.by ў яго прэс-службе.

Італьянскі верталёт AgustaWestland AW139, цана на які стартуе ад 12 млн даляраў, 19 лютага прыбыў у Мінск і зрабіў кола над Астрашыцкім гарадком, дзе знаходзіцца адна з рэзідэнцый Аляксандра Лукашэнкі. Ліўрэйная мадэль пафарбавана ў колеры беларускага сцяга.

0
Палескі партызан / Адказаць
06.03.2019 / 15:35
Памятаеце кіраўніка адной усходнееўрапейскай дзяржавы? Не здзіўлюся, калі высветліцца, што Гуцэрыеў купіў і яго таксама.
1
Ляксандра / Адказаць
06.03.2019 / 17:19
Прикрыл от скандала.И в школу не ходи.
0
Туш / Адказаць
06.03.2019 / 18:48
Так мы і паверылі. З дзяржаўнай ліўрэяй і надпісам Беларусь верталёт для расійскага бізнэсмена. Ведаем мы гэтага бізнэсмена. Пракалоліся, цяпер сляды замятаюць, маўляў "я не я і цацка не мая ".
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру