06.03.2019 / 15:46

Даўжнікі з Беларусі не змогуць выехаць за мяжу праз тэрыторыю Расіі 4

Даўжнікі з Беларусі не змогуць выехаць за мяжу праз тэрыторыю Расіі, праваахоўнікамі дзвюх краін тэстуюцца адпаведныя механізмы ўзаемадзеяння, паведамляе МУС.

Беларусь і Расея раней заключылі міжурадавыя пагадненні, якія дазваляюць выключыць магчымасць бесперашкоднага выезду ў трэція краіны людзей, чыё права на выезд часова абмежавана. «Адпаведныя тэхнічныя пратаколы інфармацыйнага і тэхналагічнага ўзаемадзеяння паміж праваахоўнікамі дзвюх краін падпісаныя. У іх вызначаны пералік звестак у электронным выглядзе, тэхналогія і парадак перадачы, захоўвання, знішчэння, абароны інфармацыі і доступу да яе. Зараз праводзіцца тэхнічнае тэставанне механізмаў узаемадзеяння», — распавёў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Ён адзначыў, што да гэтага часу празрыстасць расійска-беларускай мяжы дазваляла бесперашкодна выехаць у трэція краіны асобным грамадзянам нашай краіны, чыё права на выезд было часова абмежавана. У бліжэйшы час гэтая шчыліна будзе ліквідаваная.

5
Ляксандра / Адказаць
06.03.2019 / 17:20
Давно пора.
0
Дед Мороз / Адказаць
06.03.2019 / 20:00
не понятно единственное: с какой целью ехать должнику из Беларуси в нищую РФ?!
3
Гражданин России / Адказаць
06.03.2019 / 21:28
Дед Мороз, прыкладна з той жа мэтай, што i ваш прэзідэнт ездзіць да нас ледзь не кожны тыдзень - грошай паклянчыць за наш суверэнны падатковы манёўр. А вам, зыходзячы з вашай мянушкі, можно яшчэ і падзедмарозіць, паснягурыць - на стакан патомственнаму ліцьвіну назбіраеце - поспехаў! 
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру