06.03.2019 / 16:06

У Салігорску выпівоха забіў старога чалавека, які не даў грошы на алкаголь 1

Фота СК

Здарэнне адбылося ў Салігорску 18 жніўня, паведамляе СК.

Двое пажылых жыхароў сядзелі ў сябе ў двары на лаўцы і размаўлялі. Да іх падышоў п'яны мужчына і стаў прасіць грошай на алкаголь. Калі ж атрымаў адмову, то жорстка стаў збіваць 78-гадовага старога, а потым сышоў. Састарэлы мужчына быў збіты і праз тыдзень памёр.

На працягу расследавання абвінавачваны адмаўляў сваё дачыненне да здзяйснення злачынства і даваў супярэчлівыя паказанні. Быў праведзены шэраг экспертыз.

Паводле заключэння эксперта, нават з улікам выяўленага ў яго псіхічнага захворвання, у перыяд часу, што адносіцца да здарэння, ён разумеў свае дзеянні і мог імі кіраваць.

0
Матёрый / Адказаць
06.03.2019 / 19:25
Алкаши, безобидные мужчины.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру