Вечарам 5 сакавіка на трамвайных пуцях на вуліцы Платонава ляжаў чалавек. «Мінсктранс» паведаміў пра «перашкоду на пуцях», звярнуў увагу Tut.by.

Фота: krapachino, http://forum.esmasoft.com.

Фота: krapachino, http://forum.esmasoft.com.

Позна ўвечары 5 сакавіка (з 22.47 па 23.07) на вуліцы Платонава спынялі рух трамваяў № 7 у напрамку вуліцы Казлова. Прычына — «перашкода на пуцях», напісаў «Мінсктранс».

Рух арганізавалі да разваротнага кальца Змітрака Бядулі, вуліцы Казлова.

Раніцай 6 сакавіка карыстальнік krapachino на форуме «Эсмасофт» размясціў фатаграфію «перашкоды» — на каляі ляжаў чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0