Улады Астравоў Кука хочуць перайменаваць дзяржаву. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на словы старшыні камітэта Дэні Матароа, якому даручылі падабраць новую назву для архіпелага з 15 астравоў у Ціхім акіяне.

У краіне ўжо прыдумалі каля 64 варыянтаў новай назвы. Сярод іх — Рангіароа (Любоў з нябёсаў), Рароатуа (Мы стаім пад Богам).

Па словах Матароа, перайменаванне можа заняць каля двух гадоў. Верагодна, у краіне правядуць рэферэндум.

Астравы Кука названы ў гонар англійскага вандроўцы Джэймса Кука. Назву прыдумаў і пазначыў на карце расійскі мараплавец Іван Крузенштэрн.

З 1888 года выспы былі пад пратэктаратам Брытанскай імперыі, а ў 1901 годзе іх перадалі ва ўпраўленне Новай Зеландыі. З 1965 года Выспы Кука з'яўляюцца самастойнай дзяржавай у саюзе з Новай Зеландыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0