06.03.2019 / 21:04

Кіроўца паскардзіўся на ДАІ праз абразлівы надпіс у пашпарце — «пятух» 15

«Атрымліваецца, у пашпарце можа хто захоча накрэмзаць і такім дакументам дазваляецца цалкам спакойна карыстацца!» — абураецца ў размове з AUTO.TUT.BY сталічны кіроўца Сяргей. Ён сцвярджае, што пасля таго, як яго дакументы на дарозе праверыла ДАІ, у пашпарце з'явіўся рукапісны надпіс «петух» («певень»). У справе разбіраўся Следчы камітэт, а цяпер — Упраўленне ўласнай бяспекі МУС Беларусі.

У канцы студзеня пасля паўночы мінчук Сяргей ехаў разам з пасажырам на Volvo S80 па МКАД. У раёне вуліцы Скарыны кіроўца спыніў аўтамабіль па патрабаванні інспектара ДАІ.

— Дакументаў на машыну і правоў пры сабе ў мяне не было, таму супрацоўніку міліцыі я перадаў для праверкі пашпарт, да гэтага перагартаў старонкі, каб нічога старонняга там не было. Інспектар адлучыўся да патрульнага аўто, але даволі хутка вярнуўся назад, аддаў пашпарт і дазволіў ехаць далей, — распавядае сваю версію таго, што адбылося, аўтаўладальнік Сяргей.

Мужчына ад'ехаў, але раптам падумаў, што неяк хутка яго адпусціў супрацоўнік міліцыі, яму гэта нават здалося падазроным. На ўсялякі выпадак ён папрасіў свайго пасажыра праверыць пашпарт.

— Глядзім — а там на другой старонцы ручкай напісана: «Петух!». Я выразна памятаю, што ніякіх запісаў там не было.

Вяртацца да ДАІ Сяргей не стаў, але проста так справу ён не пакінуў: напісаў у Следчы камітэт заяву аб пашкоджанні дакумента, як мяркуецца супрацоўнікам ДАІ, і папрасіў разабрацца і прыцягнуць да адказнасці вінаватую асобу. З-за абразлівага надпісу Сяргей лічыў, што пашпартам будзе немагчыма карыстацца.

Падчас праверкі следчыя прагледзелі відэазапісы з рэгістратара, які быў усталяваны ў Volvo Сяргея, а таксама з персанальных відэарэгістратараў супрацоўнікаў ДАІ. Але нічога падазронага там не знайшлі.

— Паведамілі мне, што пашпартам можна карыстацца далей. Надпісу «петух» яны там не знайшлі, а напісаны нібыта нейкія сімвалы, — кажа Сяргей.

Сяргей абураны сітуацыяй і вынікамі праверкі. Мяняць пашпарт ён пакуль што не плануе, «раз ужо дзяржава так лічыць».

Тым не менш следства накіравала матэрыялы справы ва Упраўленне ўласнай бяспекі МУС Беларусі — па факце магчымага ўнясення запісу ў пашпарт Сяргея, для праверкі законнасці спынення яго аўто і праверкі дакументаў у кіроўцы.

86
Чеснок / Адказаць
06.03.2019 / 18:54
Ну весьма мутная ситуация. "Он помнит" это даже не доказательство его правоты.
88
Дмитрий222 / Адказаць
06.03.2019 / 18:56
Что то я не верю этому правдорубу
7
Знаёмы / Адказаць
06.03.2019 / 19:16
Апасля справы лекары-хабар! Трэба і гэту кантору на хабары перарасці. А то ужо анекдоты складае насельніцтва!
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру