Газаправод «Паўночны паток — 2» пабудаваны на адну траціну, паведамляе РБК. Агульная працягласць пакладзеных на дно Балтыйскага мора труб газаправода цяпер складае 818 кіламетраў, паведаміла кампанія.

Дзве ніткі газаправода «Паўночны паток — 2» павінны прайсці з Расіі па дне Балтыйскага мора да Германіі. Планаваная працягласць кожнай з дзвюх нітак — 1224 кіламетры.

Супраць будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2» выступаюць Украіна, Польшча, ЗША. Гэтыя краіны асцерагаюцца, што будаўніцтва газаправода павялічыць энергетычны ўплыў Расіі і знізіць ролю транзіту расійскага газу праз Украіну. Адміністрацыя Дональда Трампа і ён асабіста неаднаразова заклікалі Германію і іншыя краіны Еўропы адмовіцца ад яго будаўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0