Першы намеснік старшыні камітэта Дзяржаўнай думы па эканамічнай палітыцы, прамысловасці, інавацыйным развіцці і прадпрымальніцтву Уладзімір Гуценеў у інтэрв'ю карэспандэнту «Федерального агентства новостей» заявіў, што Расіі трэба больш актыўна вітаць з'яўленне беларускіх кіраўнікоў у тых ці іншых сферах расійскага жыцця, таму што Расія для беларускай эліты гэта «краіна магчымасцей».

Дэпутат Дзярждумы адзначыў, што «мяч» цяпер знаходзіцца на баку Аляксандра Лукашэнкі, а таксама беларускай прамысловай і палітычнай эліты.

«Важна, каб яны разумелі, што Расія для іх краіна магчымасцей — не толькі для бізнэсу, але і для палітычнай кар'еры. Я лічу, што нам трэба больш актыўна вітаць з'яўленне беларускіх кіраўнікоў у тых ці іншых сферах нашага жыцця», — сказаў парламентарый.

Уладзімір Гуценеў канстатаваў, што на руках у беларускага боку ўжо працяглы час знаходзіцца шэраг канкрэтных прапаноў, і дзяржаве неабходна прымаць рашэнне.

Парламентарый лічыць, што да пытанняў інтэграцыі Расіі і Беларусі трэба падыходзіць прагматычна.

«Сапраўды, варта не сыходзіць у абмеркаванне другасных пытанняў, а спакойна чакаць рашэння беларускага боку — камфортнага для іх выбару», — рэзюмаваў Гуценеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0