Ліга чэмпіёнаў працягвае радаваць заўзятараў нечаканымі вынікамі.

У чарговы гульнявы дзень у матчы 1/8 фінала сустракаліся французскі «Пары Сэн-Жэрмэн» і англійскі «Манчэсцер Юнайтэд».

У першым матчы «ПСЖ» упэўнена перамог 2:0, да таго ж англічане праз траўмы і карткі пазбавіліся шмат каго са сваіх лідараў.

Тым не менш у гульні ў адказ «Манчэсцер Юнайтэд» нечакана выйграў з лікам 3:1, прычым вырашальны гол быў забіты з пенальці ў кампенсаваны час, на 94-й хвіліне.

Аўтар двух галоў у вароты «ПСЖ» — бельгіец Рамэлу Лукаку. Фота Uefa.com

Аўтар двух галоў у вароты «ПСЖ» — бельгіец Рамэлу Лукаку. Фота Uefa.com

Славенскі суддзя Дамір Скаміна рашыўся паставіць спрэчны пенальці — абаронца «ПСЖ» адварочваўся ад мяча, але мяч трапіў яму ў локаць. Прычым спачатку арбітр не заўважыў парушэння, а пасля пайшоў пераглядаць на экране спрэчны момант.

21-гадовы нападнік «МЮ» Маркус Рэшфард забіў пенальці 41-гадоваму брамніку «ПСЖ» Джанлуіджы Буфону — і на гэтым усё было скончана.

«ПСЖ», другі па багацці клуб свету, зноў не змог праявіць сябе ў кантынентальным спаборніцтве. А легендарны Буфон, найхутчэй, так ніколі не выйграе Лігу чэмпіёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?