Да 7-га сакавіка ўключна замовіць цішоткі патрэбных вам памераў з новымі прынтамі можна на 20% танней — за 20 рублёў. Адпраўляць цішоткі поштай і выдаваць у краме пачнуць праз тыдзень — з 15 сакавіка.

Перадзамову можна аформіць тут

Вы можаце аплаціць вашую замову адразу праз сайт Symbal.by карткай ці праз АРІП, а таксама аформіць дастаўку кур’ерам па Мінску ці поштай у любы пункт Беларусі і свету.

1. Цішотка «Biełaruś»

Назва нашай краіны тут напісаная «беларускай лацінкай», а ў спалучэнні літар бачная выява зубра.

Увага! Надпіс «Biełaruś» — гэта не па-польску, чэску ці яшчэ як. Так правільна пішацца назва нашай краіны паводле класічнага беларускага лацінскага алфавіту, пра які падрабязней чытайце тут.

2. Цішотка з афіцыйным лагатыпам «Дня Волі»

Яго распрацаваў вядомы беларускі дызайнер Уладзімір Цэслер.

3. Цішотка, прысвечаная Кастусю Каліноўскаму 

А таксама легендарнаму паролю паўстанцаў: «Каго любіш? Люблю Беларусь! То ўзаемна!»

4. Цішотка «Мяккай беларусізацыі»

З беларускай птушкай, якая нарэшце зачырыкала па-беларуску і цяпер заклікае іншых.

5. Цішотка «Спадчына»

З першымі радкамі легендарнага верша Янкі Купалы.

На фотаздымках — эскізы будучых цішотак, таму колеры прынтоў і фасоны гатовых цішотак могуць крыху адрознівацца ад макетаў.

Для цішотак Symbal.by па-ранейшаму выкарыстоўвае прадукцыю сусветна вядомай кампаніі «Fruit of the Loom», таму фасон і размерную сетку вы, напэўна, ужо добра ведаеце.

Паглядзець прыклады можна на фотаздымках іншых цішотак, якія цяпер ёсць у наяўнасці, на сайце ў раздзеле «Адзенне».

* * *

Дарэчы, у інтэрнэце змешчаныя сыходныя файлы афіцыйнага лагатыпа «Дня Волі» ў вектарным і растравым фарматах з прыкладамі візуалізацыі для абсалютна вольнага выкарыстання ў розных мэтах.

Спампаваць і паглядзець можна тут.

Кожны ахвотны ў любой кропцы свету можа спампаваць гэтыя файлы і абсалютна вольна выкарыстоўваць як у грамадскіх, так і камерцыйных мэтах для вырабу і распаўсюду рознай прадукцыі, прысвечанай «Дню Волі».

Архіў па спасылцы будзе дапаўняцца дызайнамі разнастайнай прадукцыі: плакаты, налепкі, улёткі, паштоўкі, значкі, банеры, шпалеры для тэлефонаў і ноўтбукаў, аватаркі для сацыяльных сетак ды іншае.

Выкарыстоўвайце гэтыя матэрыялы і рабіце свае святы на «Дзень Волі» ў зручных для вас фарматах, а таксама распавядайце ў сваіх сацыяльных сетках, як вы адзначаеце 101 год БНР, з хэштэгам #БНР101.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0