Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч расказала Радыё Свабода пра чарговае пасяджэнне свайго «Інтэлектульнага клуба».

Яно мае адбыцца ў пасольстве Літвы ў Мінску 26 сакавіка. Тэма пасяджэння — «Цана кампрамісу». У пасяджанні возьмуць удзел пісьменьнікі Альгерд Бахарэвіч і Віктар Марціновіч. Мадэратарам запрошаны літаратуразнавец Аляксандр Фядута.

«Мяне папракалі, што не запрашаю беларусаў — дык вось адразу тры будзе», — сказала Святлана Алексіевіч.

Раней гасцямі «Інтэлектуальнага клуба» былі перакладчыца, паэтка, тэолаг Вольга Седакова, пісьменнікі Уладзімір Сарокін, Людміла Уліцкая, Рута Ванагайце, рэжысёр Аляксандр Сакураў, палітолаг Станіслаў Бялкоўскі, дакументаліст і фатограф Ян Арт’юс Бертран ды іншыя.

Сярод будучых гасцей Святлана Алексіевіч называла амерыканскага гісторыка Тымаці Снайдэра і беларускага IT-бізнэсмена Віктара Пракапеню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0