07.03.2019 / 13:23

«Ён выбіў у мяне тэлефон, тады я скінуў з яго папаху» — яшчэ адна бойка з казакам у Мінску 52

Як стала вядома «Нашай Ніве», інцыдэнт адбыўся ўвечары 2 сакавіка.

Віктар К., адзін з удзельнікаў бойкі, распавёў сваю версію падзей:

«Я вяртаўся з касцёла, выйшаў на прыпынку каля Дома быту на вуліцы Маскоўскай, каб перасесці на іншы маршрут.

Гляджу, ідзе мужчына ў нейкай казацкай форме. Штаны адпаведныя, папаха з кукардай нейкай… Я вырашыў яго сфатаграфаваць, — распавёў Віктар. — Той мужчына заўважыў гэта, падышоў да мяне. Кажа: «Ведаеш, што за гэта бывае?».

Я пытаюся: «У чым праблема?»

Ён адказвае: «За такое тэлефоны б’юць!»

Я кажу: «Ты адэкватны ўвогуле?»

Тады ён ударыў мяне па руцэ, у якой быў тэлефон, і выбіў яго. Я яго адштурхнуў і скінуў з галавы папаху. Пачалася бойка».

Па словах Віктара, калі ён счапіўся з казаком, то пачаў крычаць людзям на прыпынку, каб тыя выклікалі міліцыю.

Але міма праязджала міліцэйская машына, якая спынілася, калі кіроўца заўважыў бойку. Віктара і яго апанента забралі ў пастарунак.

Пасля выходных Віктар зняў пабоі і напісаў на «казака» заяву. Мужчына ўпэўнены, што напад — гэта хуліганства, якое мусіць быць пакарана.

«Мне тэлефанаваў участковы, казаў, што той «казак» — Ігар С. — прапанаваў прымірыцца. Але я адмовіўся, сказаў, што буду пісаць заяву. Лічу, што гэта замоўчваць не трэба. Гэта неадэкватныя паводзіны», — кажа Віктар.

Па інфармацыі Віктара, цяпер «казак» Ігар С. таксама напісаў на яго заяву ў міліцыю.

«Наша Ніва» будзе сачыць за развіццём падзей. Звязацца з Ігарам С. пакуль не атрымалася.

nn.by

2
Vox Populi / Адказаць
07.03.2019 / 13:29
Рэд. Выдалена
20
LitvinM / Адказаць
07.03.2019 / 13:41
На Беларусі па-ранейшаму спрыяюць акупантам. Дарэчы, амаль ніякім чынам іх не абмяжоўваюць. Рэжым Лукашенкі не мяняе сваіх паводзін, а таксама па-ранейшаму варожы да Беларусі ўвогуле і ўсяго беларускага ў прыватнасьці. Тут без аніякіх пераменаў
12
Карсынскi / Адказаць
07.03.2019 / 13:58
Iх (казакау-самазванцау) за увядзенне людей у зман прыцягнуць да адказнасцi. Але, мiлiцыя! Не спiм.
Паказаць усе каментары/ 52 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру